Шчодрая прапанова ад «Беларусбанка»

Новости Экономика

Шчодрая  прапанова ад  «Беларусбанка»

Шырокі спектр комплексных прадуктаў прапануе сваім кліентам ААТ «ААБ Беларусбанк”, арыентуючыся на розныя катэгорыі грамадзян, іх патрэбы і патрэбы часу. Вось і нядаўна парадаваў чарговай навінкай – клубам “Шчодры”.
Пра ўсе асаблівасці, бонусы і перавагі дадзенай прапановы расказвае дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ “ААБ Беларусбанк” Вольга Масько.

Клуб “Шчодры” – прадукт, які падыходзіць для большасці нашых грамадзян і цудоўна можа замяніць зарплатную картку. Невыпадкова назва клуба на беларускай мове і звязана з упамінаннем нашай нацыянальнай якасці – шчодрасці. Шчодрасць – ключавая рыса незалежнага чалавека, які валодае чымсьці каштоўным і здольны дзяліцца гэтым са сваімі блізкімі.
Становячыся ўдзельнікам клуба “Шчодры”, кліент атрымлівае на тры гады міжнародную бонусную картку Mastercard Standard альбо БЕЛКАРТ-Maestro з рахункам у беларускіх рублях. Дарэчы, бескантактная тэхналогія дазваляе хутка, лёгка і бяспечна аплачваць тавары і паслугі без уводу PIN-кода (пры суме пакупкі да 20 руб.). Павышаную бяспеку ім забяспечвае наяўнасць электронных чыпаў.
“Зараз нашы выпускнікі школ актыўна рыхтуюцца да паступлення і будуць вучыцца ў іншых гарадах, – кажа дырэктар ЦБП Вольга Масько. – Банк паклапаціўся і пра гэта. Эксклюзіў клуба “Шчодры” – магчымасць пераводу сродкаў тром так званым “любімым атрымальнікам” на клубныя карткі банка і карту растэрміноўкі “Магніт” без спагнання якіх-небудзь камісій. А гэта, згадзіцеся, адзін са спосабаў эканоміі расходаў”.
Сапраўднай знаходкай стане клубная картка для аматараў шопінгу ці заўзятых падарожнікаў. Бо яе ўладальнік атрымае кэшбэк (вяртанне сумы на картку) пасля ажыццяўлення аперацый:
па-першае, пры разліках у арганізацыях-партнёрах банка, поўны пералік якіх ёсць на сайце “Беларусбанка”, ад 1% да 12% ад сумы;
па-другое, пры аплаце білетаў на сайце Беларускай чыгункі на суму ад 50 рублёў – 3% ад сумы;
па-трэцяе, пры ўдзеле ў дысконтных праграмах арганізацый гандлю і сэрвісу на аснове штрыхкодаў, нанесеных на картку.
Яшчэ шэраг выгадных умоў дае клуб “Шчодры”, дадае Вольга Масько. Яго ўдзельнікі могуць карыстацца папулярнымі сэрвісамі і паслугамі банка, у прыватнасці, бясплатным М-банкінгам (пакет “Эканомны”), які дазваляе праз мабільны тэлефон імгненна рабіць розныя плацяжы, а таксама ў любы момант праверыць астатак грашовых сродкаў на картачцы. Першыя тры месяцы прапануецца бясплатная паслуга СМС-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях па картачцы. У якасці немалаважнага бонуса члены клуба атрымліваюць рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг ва ўстановах банка і 50%-ную скідку на афармленне карты растэрміноўкі “Магніт”.

Прыцягальная сіла “Магніта”
Пасля афармлення карты растэрміноўкі “Магніт” кліент атрымлівае ва ўласнае распараджэнне ліміт крэдытных сродкаў (авердрафт), якімі пры неабходнасці ў любы момант ён можа пакарыстацца. Фактычна пад рукой заўсёды будзе запас грашовых сродкаў – а гэта вельмі зручна.
Пры разліках у магазінах-партнёрах у межах сум крэдытных сродкаў кліенту прадастаўлена магчымасць растэрміноўкі плацяжу тэрмінам ад 1 да 12 месяцаў у залежнасці ад канкрэтнага магазіна-партнёра.
Напрыклад, вы вырашылі набыць мэблю коштам у 600 рублёў у магазіне-партнёры, у якім пры разліку карткай “Магніт” прадугледжана растэрміноўка на 6 месяцаў. Фактычна мэблю вы атрымаеце адразу пасля разліку карткай, а грошы роўнымі далямі (па 100 рублёў) вы ўнесяце на плацежную картку на працягу наступных 6 месяцаў. Пры гэтым, ніякіх дадатковых камісій ніхто браць не будзе.
Зараз у нашай краіне налічваецца больш за 16 тысяч арганізацый-партнёраў, якія даюць растэрміноўку ці бонусы па картачцы “Магніт”. У Віцебскай вобласці – больш за 2,5 тысячы гандлёвых кропак, у абласным цэнтры – каля 600. Гэта сетка магазінаў “Еўраопт”, “Ганна”, “Віталюр”, “7 карат”, “GEFEST”, “Электросіла”, “Белвест”, “Мілавіца”, Black Red White, “Пінскдрэў” і г. д. Пры гэтым колькасць пастаянна расце.
Практычна ўсе гандлёвыя кропкі райцэнтра працуюць па картачцы «Магніт». Наклейка на касах у гэтых магазінах сведчыць пра тое, што аб’ект з’яўляецца партнёрам банка.
Па жаданні кліент можа скарыстацца крэдытнымі рэсурсамі на свайму рашэнню, скажам, разлічыцца ў арганізацыях, якія не ўваходзяць у пералік партнёраў, альбо наогул зняць наяўныя грошы. У такім выпадку суму выкарыстаных сродкаў трэба будзе вярнуць на працягу 6 месяцаў і заплаціць за гэта працэнты ў памеры стаўкі рэфінансавання НБРБ + 3 працэнтныя пункты. На сённяшні дзень гэта 13% гадавых. Пасля вяртання грошай на картку кліент зноў зможа карыстацца рэшткай крэдытных сродкаў.
Акрамя таго, пры здзяйсненні першай расходнай аперацыі ў аргнаізацыях гандлю і сэрвісу, што не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка, прадастаўялецца grace-перыяд 30 дзён па авердрафце з працэнтнай стаўкай 0,0001%, гэта значыць, фактычна бясплатна можна скарыстацца крэдытнымі сродкамі.
“І гэта не ўсе перавагі “Магніта”, – кажа Вольга Юр’еўна. – Можна папаўняць яе ўласнымі грашовымі сродкамі і, разлічваючыся ў арганізацыях-партнёрах, атрымліваць кэшбэк ў залежнасці ад заключанага дагавора ў памеры ад 1% да 12%.
Напрыклад, вы рашылі набыць канапу ў магазіне “Пінскдрэў” коштам 1000 рублёў. Пры разліку карткай за кошт уласных сродкаў у канцы месяца атрымаеце бонус у выглядзе вяртання грашовых сродкаў на плацежную картку ў памеры 7% ад кошту – а гэта 63,5 рубля за мінусам падаходнага падатку. Ці не важкі прыбытак ад пакупкі?”
Прадугледжаны па картачцы дадатковыя бясплатныя сэрвісы, такія, як змена ПІН-кода, падключэнне да сістэмы Інтэрнэт-банкінг і СМС-інфармаванне пра штомесячны плацеж за авердрафт і працэнты за карыстанне ім.

Прыемныя бонусы
Стаць членам клуба “Шчодры” можна ў любым аддзяленні “Беларусбанка”. Аднаразовае ўзнагароджанне за афармленне карткі “Магніт” у рамках клуба “Шчодры” складае ўсяго 2 рублі. Далей прадугледжана штомесячная аплата 50 капеек.
Аднак, і тут банк паклапаціўся пра сваіх кліентаў і даў магчымасць не ўносіць штомесячны плацеж у выпадку, калі сума разлікаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу складзе не менш 50 рублёў у месяц.
Акрамя таго, за мінімальную плату вы зможаце атрымаць спакой і ўпэўненасць, аформіўшы са скідкай 15% дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў і (ці)т дагавор добраахвотнага страхавання ад траўм “Экспрэс”. Гэта абароніць вас і вашых блізкіх ад рызык і выпадковасцяў.
І яшчэ. З 15 мая па 14 кастрычніка праводзіцца рэкламная гульня «Уся сям’я ў выйгрышы». Аплачвайце карткай Mastercard «Шчодрая»  ў магазінах любы тавар ад 10 рублёў – і ўдзельнічайце ў розыгрышы аўтамабіляў і іншых прызоў.
Такім чынам, удзельнікі клуба “Шчодры” становяцца шчаслівымі ўладальнікамі адразу двух прадуктаў – даходнай карткі ў рублях з кэшбэкам на тэрмін 3 гады і дадатковага кашалька ў выглядзе карты растэрміноўкі “Магніт”, якія даюць магчымасць свабодна распараджацца сваімі грашовымі сродкамі для сябе і сям’і, прычым нават за межамі краіны. Згадзіцеся: шчодрая прапанова?
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *