И ещё о победах шумилинцев на «Славянском базаре в Витебске-2018»

Культура Новости Общество

Славянскі базар” не адпускае

Гліна спявала ў руках Любімава
Майстар, віртуоз, творца – гэта Аляксанддр Любімаў. Ганчар з Обалі, майстар народных мастацкіх рамёстваў “Спадчына” Шумілінскага дома рамёстваў ведае пра гліну ўсё і можа зрабіць з гэтага простага прыроднага матэрыялу неверагодна дзівосныя рэчы. Нават на вачах у соцень гасцей “Славянскага базару”, у рамках якога праводзіўся Міжнародны конкурс майстроў па кераміцы і ганчарству “Гліна спявае”.
Аляксандр выступаў на гэтым конкурсе ў намінацыі “Абпальванне чорназадымленай керамікі”. Яго майстэрства выклікала вялікую зацікаўленасць шматлікіх гледачоў і было высока ацэнена прафесійным журы, якое аднагалосна аддала Любімаву першае месца.

А шумілінцы – з “Зажынкамі”

І зноў гучна заявіла пра сябе на “Славянскім базары ў Віцебску” Шумілінская раённая арганізацыя “Беларускага таварыства інвалідаў”.
Шумілінцам, як і ў ранейшыя гады, было дадзена права адкрываць Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў, які ладзіўся 14-15 ліпеня ў рамках “Славянскага базару”. Песнямі, музыкай, вершамі, выставай народнай творчасці і ўласнай выпечкай сустракалі нашы землякі гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, сярод якіх былі старшыня Цэнтральнага праўлення ГА “БелТІ” Уладзімір Патапенка, народны артыст СССР, старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Ігар Лучанок.
Першы дзень фестывалю праходзіў у Доме культуры чыгуначнікаў і прынёс шумілінцам некалькі перамог. У творчым спаборніцтве ў намінацыі “Абрады” калектыў Шумілінскай раённай арганізацыі “БелТІ” са сваімі “Зажынкамі” падняўся на 1 месца.
3 месца ў намінацыі “Эстрадны вакал” атрымаў Дзяніс Родчанка з песняй “А я так чакаю”.
Кранула журы і аўтарская песня “Весяліцца душа” Анатоля Матуса (словы і музыку напісаў сам), прысвечаная дзейнасці роднай арганізацыі. Са сваім творам Анатоль заняў 3 месца.
Шчырымі апладысментамі сустракалі на фестывалі і шумілінскі сямейны дуэт Рыгора і Галіны Згірскіх з песняй “Зорачка”.
Зразумела, што і гала-канцэрт фіналістаў фестывалю, які прайшоў у культурна-гістарычным комплексе “Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”, не абышоўся без шумілінскіх талентаў.
“Проста ў нас кожны чалавек вельмі стараецца, і ўсе падтрымліваюць адзін аднаго, дапамагаюць. Мы ўсе згуртаваліся, нібы адна сям’я, напэўна, таму ўсё і атрымалася, – так проста тлумачыць поспех старшыня раённай арга-нізацыі “БелТІ” Любоў Нагібава.
Аліна ПЯТРОВА.
Фота Святланы БАЛАШЭЎСКАЙ.
Надрукавана ў №56 ад 24.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *