Урожай на шумилинских полях будут убирать 45 КЗСов

Актуалии Новости Экономика

Рыхтуюць камбайны і зернесушыльныя комплексы

Інжынерныя службы сельгаспрадпрыемстваў і механізатары раёна зараз актыўна вядуць падрыхтоўку да жніва. Трэба адрамантаваць дзесяць зернесушыльных комплексаў. Тыя з іх, якія працуюць на прыродным газе, – у “АграБаравінцы”, “ААТ “Прыазёрны мір”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – поўнасцю падрыхтаваны і гатовы прыняць збожжа новага ўраджаю,” –  расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Пашкевіч. На астатніх сушылках яшчэ вядзецца дробны рамонт, па дамоўленасці з лясгасам закупляюцца дровы.
Адначасова з зернесушыльнымі комплексамі рамантуюцца камбайны.  Падчас ўборкі рапсу, азімых і яравых зерневых на палетках раёна будуць працаваць 45 КЗСаў. Зараз іх падрыхтавана больш за 90% да патрэбнага. Лепш за ўсіх з рамонтам спраўляюцца ў КУСГП “Ульскі”, ААТ “Ляжні” і  ААТ “Прыдзвінскі”. І калі на мінулым тыдні мы завіталі на мехдвор у Крывое Сяло, засталі тут за работай галоўнага інжынера Сцяпана Каралько. Родам з Гродзеншчыны, малады спецыяліст трапіў на Шуміліншчыну па размеркаванні пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. “Мне падабаецца работа інжынера, але ж яе нельга параўнаць з работай камбайнера. Калі ўбіраеш збажыну – у кабіне адчуваецца пах хлеба, – кажа Сцяпан. – На радзіме, у Гродзенскай вобласці, у юнацтве працаваў памочнікам камбайнера. А будучы студэнтам сам садзіўся за штурвал. Работу гэту люблю, таму калі даведаўся, што ў гаспадарцы не хапае камбайнераў, то сам прапанаваў сваю кандыдатуру. Ну, а цяпер вось рыхтую КЗС да выезду ў поле”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №57 ад 27.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *