Буржинские всей семьёй сушат сено на двух коров

Сельское хозяйство Семья Экономика

Галоўнае – сена насушыць

Для тых вясковых гаспадароў, якія трымаюць кароў, асноўны клопат летам – насушыць сена. Работ павялічваецца, калі трымаеш дзве каровы. Як, напрыклад, сям’я Наталлі і Дзмітрыя Буржынскіх з вёскі Пабеда.

Дзмітрый працуе вадзіцелем ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, Наталля даглядае маленькую дачушку.  Ну, вядома, спраў па гаспадарцы ўволю. Дзмітрый на досвітку накосіць сена, а асноўны клопат па яго сушцы кладзецца на плечы гаспадыні. Вось і падчас нашага прыезду Наталля растрасала капу сена (на здымку). А дапамагалі ёй у гэтым дачушка Маша і яе сябар-сусед Глеб, які прыязджае з Полацка да бабулі.
“Трымаем кароў ужо больш за дзесяць гадоў. Муж прапанаваў купіць карову. Прызнацца, мне было спачатку страшнавата, бо, хаця і вырасла ў Лескавічах, але ж карову ніколі не даіла, – прызналася Наталля. – Тым не менш было вялікае жаданне навучыцца. Вырашылі ўзяць карову ў  райаграсэрвісе, бо было выгадна: плаціць дамовіліся часткамі на працягу некалькіх месяцаў. Потым цёлку падгадавалі, пакрылі – вось маем дзве каровы. Цяпер у нас у два разы больш малака. Вядома, жывёла – гэта штодзённы догляд, праца без выхадных і водпускаў. Але ж ёсць і адчувальная аддача. Усе малочныя прадукты – уласнай вытворчасці. Кожную раніцу малаказборшчык забірае ад нашага падворка да паўсотні літраў малака. Вельмі зручна, што разлік атрымліваем кожныя дзесяць дзён. Для нашай мнагадзетнай сям’і гэта істотная падтрымка”.
Буржынскія выхоўваюць чацвёра дзяцей. Дачка Анастасія сёлета паступае вучыцца на абутніка. Старэйшыя сыны Максім і Аляксей закончылі школу і вучацца ў каледжах, а на канікулах у бацькоўскім доме за гаспадароў – сушаць сена і дапамагаюць па гаспадарцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №58 ад 31.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *