Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Грошы
Жыхарка Шуміліна паведаміла ў РАУС, што з яе кватэры прапала 240 рублёў. Як высветлілася ў хо-дзе следства, грошы да рук прыбраў былы сужыцель жанчыны, неаднаразова судзімы за крадзеж. Частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута пацярпелай. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
З нажом
Калі б жыхар Мішневіч ведаў, што раненне ў жывот будзе для яго смяротным, дык адразу  звярнуўся ў бальніцу. Але час назад не вернеш. Вясковец пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў з зямлячкай пасварыўся з ёй. Справа дайшла да бойкі, падчас якой жанчына схапіла ў рукі нож і пырнула ім мужчыну. Параненаму здалося, што рана несур’ёзная, і ён не звярнуўся за медыцынскай дапамогай. А на наступны дзень урачы ўжо не змаглі выратаваць мужчыну.
Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа. Ёй пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў.
Матрац
З заявай у міліцыю звярнуўся жыхар райцэнтра. Ён расказаў, што звычайна ключ ад дома хаваў ва ўмоўным месцы на ганку. А нехта пакарыстаўся ім, пранік у пакой і ўкраў надзіманы матрац коштам 60 рублёў. Па гарачых слядах махляр, раней судзімы жыхар Шуміліна, быў знойдзены. Ён арыштаваны і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Пліта
Супрацоўнікі РАУС раскрылі крадзеж у Грудзінаве: газавую пліту з чужога дома вынес жыхар в. Ферма. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы. Пліта канфіскавана і будзе вернута гаспадарам.
Граната
Работнікі Віцебскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў паведамілі ў РАУС пра тое, што ў трох кіламетрах ад Мікіціхі знойдзена нямецкая граната часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сапёры, якія прыехалі з Віцебска, гранату абясшкодзілі і знішчылі.

Са зводак ДАІ

Нецвярозы
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Язвіне мясцовага жыхара, які кіраваў асабістым трактарам “Кентаўр” і пры гэтым знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
На хуткасці
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які ехаў па аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень (ля Добрына), перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 45 кіламетраў у гадзіну. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Дарэчы, за два апошнія тыдні супрацоўнікі ДАІ спынілі на дарогах раёна 82-х парушальнікаў хуткаснага рэжыму.
Пешаход
Жыхарка Шуміліна на мінулым тыдні ў стане алкагольнага ап’янення пераходзіла  праезную частку дарогі па вуліцы Сіпко ва неўстаноўленым месцы. На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол, ёй пагражае штраф памерам у 73 рублі 50 капеек.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №60 ад 07.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *