Около 100 вакансий есть в Шумилинском районе

Актуалии Экономика

У раёне ёсць каля ста вакансій
Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на 3 верасня ў Шумілінскім раёне налічваецца каля ста вакансій.
Аграном патрэбны ў «Прыазёрным міры», зарплату прапануюць у 350 рублёў.
Аператар кацельні – 2 вакансіі мае УП ЖКГ. Зменны графік работы. Зарплата 400 рублёў.
Аператар машыннага даення. Ёсць 3 вакансіі: 2 – у “Прыдзвінскім” (з/п 305 руб.) і 1 – у “Шумілінскім райаграсэрвісе” (з/п 320 руб.)
Бібліятэкар з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй можа звярнуцца за накіраваннем на працу ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і разлічваць у месяц на 305 рублёў.
Брыгадзір вытворчай брыгады: у раслінаводстве; жывёлагадоўлі; раслінаводстве і жывёлагадоўлі неабходны «Сіроцінскаму», які прапануе зарплату ў 305 рублёў.
Бухгалтар. Вельмі запатрабаваная спецыяльнасць. Бухгалтараў запрашаюць «Шумілінскае ПМС» (з/п 320 руб.), «Мішневічы» (з/п 310 руб.), СФГ «Раднік» (з/п 310 руб.), «Прыдзвінскі» (з/п 310 руб.) і «Прыазёрны мір» (з/п 350 руб.).
Вадзіцель аўтамабіля – патрэбу ў вадзіцелях маюць «Сіроцінскі» (з/п 305 руб.), УП ЖКГ (патрэбны 2 вадзіцелі, з/п 400 руб.) і  раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (з/п 500 руб.).
Ветэрынарны ўрач (вядучы) з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і вопытам работы не менш 2 год знойдзе работу і зарплату ў 520 рублёў у Цэнтры інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі (рабочае месца – у Шуміліне).
Выхавальнік. Два выхавальнікі з вышэйшай адукацыяй могуць уладкавацца ў раёне. Зарплата – 370 рублёў. Звяртацца трэба ў аддзел па адукацыі райвыканкама.
Галоўны аграном зможа ўладкавацца на работу ў «Мішневічы» і атрымліваць у месяц 435 рублёў.
Галоўны бухгалтар з вышэйшай адукацыяй атрымае работу ў «Ульскім» (з/п 500 руб.), «Шумілінскім ПМС» (з/п 500 руб.), «Мішневічах» (з/п 435 руб.) і ў Шумілінскай ДЮСШ (з/п 410 руб.).
Галоўны інжынер – работу і зарплату ў 600 рублёў прапануе «Шумілінскае ПМС».
Галоўны спецыяліст з адпаведнай вышэйшай адукацыяй запрашаецца на работу ў «Белаграпрамбанк». Зарплата – 688 рублёў.
Галоўны эканаміст патрэбны ў «Мішневічах» (з/п 305 руб.) і ў СФГ «Раднік» (з/п 450 руб.).
Грузчык. Работу прапануе «Славянскі прадукт» (з/п 305 руб.) і «Еўраторг» (зменны графік, з/п 400 руб.).
Жывёлавод – адна вакансія ёсць у «Мішневічах» (з/п 305 руб.).
Заатэхнік атрымае работу і зарплату ў 310 рублёў у «Прыдзвінскім».
Загадчык аддзялення ўстановы сацыяльнага абслугоўвання – такую вакансію мае Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Зарплата – 396 рублёў чакае спецыяліста з вышэйшай адукацыяй.
Загадчык гаспадаркі патрэбны ў «Лаўжанскім» (з/п 330 руб.)
Загадчык малочнатаварнай фермы можа ўладкавацца ў «Сіроцінскім» (з/п 305 руб.).
Інжынер – работу прапануе «Лаўжанскае» (з/п 330 руб.).
Інжынер-гідратэхнік знойдзе работу ў «Шумілінскім ПМС (з/п 500 руб.)
Інжынер лясной гаспадаркі – спецыяліста з вышэйшай адукацыяй чакаюць у «Шумілінскім лясгасе». Абяцаюць плаціць 600 рублёў у месяц.
Інжынер па арганізацыі кіравання вытворчасцю – вакансію і зарплату ў 500 рублёў прапануе «Шумілінскае ПМС».
Інжынер па ахове працы патрабуецца «Сіроцінскаму» (з/п 350 руб.).
Інжынер па якасці – «Славянскі прадукт» мае такую вакансію. Зарплата для спецыяліста з вышэйшай адукацыяй – 600 рублёў.
Інжынер-цеплатэхнік – такога спецыяліста запрашае на работу аддзел па адукацыі райвыканкама (з/п 350 руб.).
Інжынер-энергетык – патрэбу ў такім спецыялісце мае «Сіроцінскі» (з/п 350 руб.).
Інспектар. Вакансію галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шумілінскім раёне заявіла інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскім раёне (з/п 341 руб.).
Інспектар па кадрах – на работу запрашае «Прыдзвінскі» (з/п 310 руб.)
Кантралёр якасці прадукцыі і тэхналагічнага працэсу атрымае работу і зарплату ў 500 рублёў на ААТ «Малако».
Майстар – вакансію для спецыяліста з вышэйшай адукацыяй мае «Шумілінскае ПМС». Зарплата – 550 рублёў.
Машыніст (качагар) кацельні будзе да месца ва УП ЖКГ. Зменны графік работы. Зарплата – 350 рублёў.
Машыніст бульдозера – ёсць 2 вакансіі: у “Шумілінскім ПМС” (з/п 400 руб. Патрабуецца спецыяліст 5 разраду) і ва УП ЖКГ (з/п 350 руб.).
Машыніст экскаватара 5 разраду можа браць накірунак на “Шумілінскае ПМС” і атрымліваць у месяц не менш 400 рублёў.
Медыцынская сястра-спецыяліст – адну вакансію прапануе Шумілінская ЦРБ. Зарплата – 350 рублёў.
Музычны кіраўнік. За накіраваннем на работу звяртайцеся ў аддзел па адукацыі райвыканкама. Зарплата – 320 рублёў.
Намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце – такая пасада чакае таго, хто прыйдзе працаваць намеснікам загадчыка ясляў-сада №1 (з/п 338 руб.) і намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці Шумілінскай ДЮСШ (з/п 350 руб.)
Начальнік аддзела – спецыяліста з адпаведнай вышэйшай адукацыяй запрашае на пасаду “Шумілінскі лясгас”.  Зарплата – 710 рублёў.
Педагог-псіхолаг – 2 вакансіі прапануе аддзел па адукацыі райвыканкама (з/п 387 руб.).
Педагог сацыяльны – 3 вакансіі прапануе аддзел па адукацыі райвыканкама (з/п 373 руб.).
Прыбіральшчык памяшканняў – работу з гібкім графікам і зарплатай у 152 рублі прапануе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Сацыяльны работнік – работу з гібкім рабочым графікам і зарплатай у 305 рублёў прапануе Шумілінскі ТЦСАН.
Спецыяліст. 2 спецыялісты з адпаведнай вышэйшай адукацыяй патрабуюцца ў Шумілінскае прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”. Заплата – 480 рублёў.
Трактарыст 3 разраду неабходны “Шумілінскаму лясгасу” (з/п 400 руб.).
Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці. На пачатак верасня ў раёне налічваецца 8 вакансій: 5 – у “Сіроцінскім” (з/п 305 руб.), 1 – у СФГ “Раднік” (з/п 400 руб.), 2 – у “Прыдзвінскім” (з/п 305 руб.)
Урач-спецыяліст – Шумілінская раённая бальніца мае 4 вакансіі. Зарплата – 550 рублёў.
Фельчар. Трох спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй чакаюць у Шумілінскай ЦРБ. Абяцаюць плаціць 500 рублёў у месяц.
Эканаміст – 2 вакансіі на выбар: у КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва (з/п 410 руб.) і ў “Прыдзвінскім” (з/п 475 руб.).
Электрагазазваршчык атрымае работу і месячную зарплату ў 400 рублёў ва УП ЖКГ.
Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання 5 разраду – вакансія ёсць ва УП ЖКГ. Зарплата – 400 рублёў.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №70-№71


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *