Как обеспечивают себя овощами школы и детские сады

Образование Общество

Огород в Кривосельской детский сад-начальной школе

Таннае харчаванне са сваёй гародніны
Калісьці прышкольныя ўчасткі выкарыстоўваліся пераважна ў вучэбных мэтах, а паступленне гародніны ў сталовыя было не ў ліку першачарговых задач. Але з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя задача накарміць дзяцей якасна і нядорага ўласнай прадукцыяй стала ў ліку першачарговых. У сучасных умовах, калі неабходна скарачаць бюджэтныя выдаткі, калі растуць цэны, гэта асабліва актуальна.
Прадукцыя са школьных агародаў дазваляе ў першую чаргу зрабіць школьныя абеды больш таннымі, а за кошт з’эканомленых сродкаў на дзіцячы стол дабавіць мяса і рыбы, апельсінаў і бананаў, пячэння і цукерак.
Сельскія школы заўжды вырошчвалі для школьных сталовых гародніну і бульбу, сушылі яблыкі, варылі варэнне. Займаліся агародніцтвам і гарадскія школы. Перад дашкольнымі ўстановамі такую задачу паставілі параўнальна нядаўна.
У гэтай справе многа залежаць ад ініцыятыўнасці і разваротлівасці адміністрацый устаноў адукацыі. У прыклад неаднойчы ставіліся Навікоўская і Обальская сярэднія школы, якія не толькі забяспечваюць уласныя патрэбы, але і маюць са школьнай гаспадаркі даволі значныя даходы.
Як расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі К. Д. Галуза, праграмы самазабеспячэння гароднінай, бульбай і садавіной распрацаваны ва ўсіх школах. Ура-джай сёлета добры, таму ёсць упэўненасць, што большасць школ забяспечаць сябе неабходнай прадукцыяй. Тыя ж, каму не хопіць уласнай бульбы, плануюць атрымаць яе з розных крыніц. Нехта мае ўстойлівыя сувязі з базавымі гаспадаркамі, якія дапамагаюць школам бульбай. Так Слабадской дс-СШ, Сіроцінскай дс-БШ дапамагае КУСГП “Сіроцінскі”. А хтосьці плануе зарабіць бульбы ў СФГ “Крыніца” у якасці натураплаты за дапамогу ва ўборцы “другога хлеба”.
У дзіцячых садах сітуацыя іншая. Вырошчваюць прадукцыю ў дастатковай колькасці адзінкі: Кардонскі, Светласельскі, Мішневіцкі, Мікіціхінскі дзіцячыя сады. Астатнія разлічваюць на цэнтралізаваныя пастаўкі. З гэтай мэтай работнікі дзіцячых садоў працавалі ў “Крыніцы”, каб зарабіць неабходныя для сваіх устаноў буракі, бульбу ці моркву. Некаторыя сады супрацоўнічаюць са сваімі школамі ці базавымі прадпрыемствамі (д/с №4 і СШ №2, Мішкавіцкі д/с і СФГ “Крыніца”).
Гатовыя падзяліцца (але не дарма) лішкамі вырашчанай прадукцыі з дашкольнымі ўстановамі і школы, праўда, разлікаў за пастаўленыя цыбулю, агуркі і моркву ад аддзела адукацыі прыходзіцца чакаць. Таму школы больш ахвотна прадаюць гародніну насельніцтву – летам рэалізуюць на месцы, увосень выязджаюць на кірмашы ў райцэнтр і Віцебск.
“У кастрычніку ў Віцебску праводзіцца спецыяльны кірмаш, на якім гандлююць установы адукацыі вобласці, — расказала К. Д. Галуза. – Ад нашага аддзела адукацыі звычайна збіраем машыну, асобна гандлюе Обальская СШ. Школьная прадукцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гараджан. Раскупліваюць усё: кабачкі, гарбузы, фасолю, буракі, бульбу, капусту… Обальская школа прадавала нават попел і кампост, расфасаваныя ў пакеты. А выручка папоўніла пазабюджэтныя рахункі школ”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *