Новую программу подготовил народный ансамбль «Гарэзнікі» для своих слушателей

Актуалии Культура

Новая праграма “Гарэзнікаў”
Народны вакальны ансамбль “Гарэзнікі” рыхтуецца да вялікага сольнага канцэрта, які пройдзе ў Обальскім ГДК. Прычым на суд гледачоў будзе прадстаўлена ў многім абноўленая праграма. У ёй пераважная большасць песень патрыятычнай тэматыкі. Павінны спадабацца слухачам новыя кампазіцыі “Ураджайная”, “Суседзі”, “Купальскі вяночак”, шэраг іншых. Некаторыя песні прагучаць у новай аранжыроўцы, у некаторых з’явіліся рэпавыя ўстаўкі. Як жартуюць самі “Гарэзнікі”, магчыма, у новых кампазіцыях з’явяцца рокавыя ці джазавыя матывы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *