Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Агароджа
Супрацоўнікі РАУС вельмі ўдзячны пільнаму жыхару райцэнтра, які ананімна патэлефанаваў у РАУС і паведаміў, што на вуліцы Юбілейнай ля магазіна “Смак” шкодзяць дэкаратыўную агароджу. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што рабіў гэта нецвярозы жыхар райцэнтра. Ён разбіў шэсць пралётаў агароджы, тым самым прычыніў урон УП ЖКГ на 151 рубель. Згодна з ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь супраць хулігана ўзбу-джана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае, – тры гады пазбаўлення волі.
Мэбля
У РАУС з заявай звярнулася жыхарка райцэнтра. Жанчына доўгі час адсутнічала ў сваёй кватэры, а калі вярнулася, то ўбачыла, што з пакоя прапала мэбля – два ложкі, сервант, стулы. Агульны ўрон, нанесены пацярпелай, складае 113 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што чужую мэблю прыбраў да рук  раней судзімы непрацуючы жыхар (ён пашкодзіў замок на ўваходных дзвярах і пранік у чужую кватэру). Частка ўкрадзенага вернута. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Нецвярозыя
Падчас прафілактычнага рэйду па аб’ектах АПК супрацоўнікі РАУС пабывалі на некаторых сельскагаспадарчых аб’ектах. Не абышлося без парушэнняў. На ферме Слабада КУСГП “Сіроцінскі” і на пашы ва ўрочышчы Доўгая Ніва  (СУП “Лаўжанскае”) па аднаму жывёлаводу знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Ім пагражае штраф да 10 БВ.
Са зводак ДАІ
Пакінула месца ДТЗ
Жыхарка райцэнтра, якая рухалася на аўто заднім ходам, наехала на аўтамабіль свайго земляка, які быў прыпаркаваны на абочыне па вуліцы Юбілейнай. Жанчына пакінула месца дарожна-транспартнага здарэння і не паведаміла пра яго ў дзярж-аўтаінспекцыю. Ёй пагражае штраф ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.
0,55 праміле
У час чарговай адпрацоўкі аўтадарог мясцовага значэння супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Амбросавічах мясцовага жыхара, які сеў за руль “Рэно” ў нецвярозым стане. Алкатэстар паказаў 0,55 праміле. Парушальнік быў выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС, дзе атрымаў штраф памерам у 52 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Без правоў
Жыхар аг. Светласельскі сеў за руль “Опеля”, не маючы правоў кіравання. Прычым, падобнае правапарушэнне мужчына здзейсніў паўторна на працягу года. Складзены ад-міністрацыйны пратакол. Парушальніку пагражае штраф да 50 БВ або арышт на 15 сутак.
На веласіпедзе
Жыхар аг. Мікіціха ў нецвярозым стане ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Больш таго, веласіпедыст не разлічыў свае сілы і ўвагу і наехаў на легкавушку, што стаяла на абочыне. Кузаў аўто падрапаны. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 5 да 50 БВ.
Падрыхтавала
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №74 ад 25.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *