Шумілінскія выратавальнікі – у тройцы прызёраў

Новости Спорт, туризм

Шумілінскія выратавальнікі – у тройцы прызёраў
5 кастрычніка на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада “Віцязь” упершыню прайшоў чэмпіянат МНС Віцебскай вобласці па гіравым спорце. Сярод 25 каманд вобласці, удзельнікі якой выступалі ў вагавых катэгорыях да 75 кг, да 90 кг і звыш 90 кг, каманда Шумілінскага РАНС увайшла ў тройку прызёраў.
Нашы шумілінскія выратавальнікі вядомы ў раёне гіравік Іван Маскалькоў і Віктар Полацкі ў асабістых заліках занялі другія месцы.
З пераможцаў і прызёраў чэмпіянату сфарміравана каманда МНС Віцебскай вобласці па гіравым спорце, якая будзе прадстаўляць вобласць на чэмпіянаце МНС Рэспублікі Беларусь.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №78 ад 09.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *