Акция «Чистый лес» приглашает всех желающих делать уборку в лесу

Новости Экология

20 кастрычніка будзем прыбіраць
Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 20 кастрычніка ў нашай краіне пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”, асноўная мэта якой – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу, галоўнага прыроднага рэсурсу краіны.
Штогод арганізацыі Мінлясгаса накіроўваюць значныя сілы і сродкі на работы па навядзенні парадку ў лясным фондзе. Разам з тым праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў у лясах па-ранейшаму застаецца актуальнай. У сувязі з гэтым Міністэрства заклікае ўсіх нераўнадушных жыхароў краіны аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылеглую да населеных пунктаў тэрыторыю.
Стаць удзельнікам акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.
Да слова. Акцыя “Чысты лес” у Беларусі стала традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч дабравольцаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і інш.
З 9 кастрычніка Шумілінскі лясгас пачне рэгістрацыю ўдзельнікаў акцыі “Чысты лес”. Усім жадаючым можна звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва. Кантактныя тэлефоны: 5-16-15 (галоўны ляснічы Д. Падляшчук), 5-16-08 (лясны ад-дзел), 5-16-21 (нам. дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. Доктарава), 5-16-11 (ляснічы Шумілінскага лясніцтва А. Калдуноў), 5-16-02 (памочнік ляснічага Мікіціхінскага лясніцтва Л. Грачухіна), 5-16-04 (ляснічы Мікалаеўскага лясніцтва С. Сцепанец), 5-16-07 (ляснічы Обальскага лясніцтва А. Габец), 5-16-24 (ляснічы Мішневіцкага лясніцтва А. Іваноў), 4-48-24 (ляснічы Казьянскага лясніцтва У. Мазейка).
Аляксандр ЛАБЫНЦАЎ, дырэктар Шумілінскага лясгаса.
Надрукавана ў №78 ад 09.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *