14 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Актуалии Культура Новости

14 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры
Паважаныя работнікі ўстаноў культуры Шумілінскага раёна, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Культура займае асаблівае месца ў жыцці чалавека, яна нясе людзям дабрату і радасць.
Спакон вякоў песня, танец, музыка, творы майстроў народнай творчасці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту, захоўвалі і ўвасаблялі ў сабе нацыянальную ідэю, з’яўляліся крыніцай народнай памяці. Яны ўмацоўвалі і падсілкоўвалі духоўныя сілы чалавека, надавалі ўпэўненасць і надзею на лепшую будучыню.
Сёння культура трымаецца на людзях, прафесіяналах і энтузіястах, улюбёных у сваю справу, кожны з якіх незаменны на сваім месцы.
Вы працуеце, калі адпачываюць іншыя, шчодра дзеліцеся багаццем сваёй душы, дорыце людзям радасць стасункаў з цудоўным. Жыхары Шуміліншчыны маюць магчымасць наведаць выставы, музеі, бібліятэкі, дамы культуры, далучацца да народнай творчасці, удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, культурнае жыццё становіцца больш разнастайным і насычаным: прапануюцца новыя формы правя-дзення вольнага часу, раскрываюцца новыя таленты, ствараюцца новыя творчыя калектывы, заваёўваюцца новыя вышыні ў розных конкурсах.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу творчасць і каласальную работу для сваіх землякоў! Вы дорыце тыя цудоўныя імгненні, якія робяць жыццё поўным, захапляльным і незабыўным.
Моцнага вам здароўя, шчасця, творчых дасягненняў, поспехаў у захаванні, развіцці і памнажэнні набыткаў культуры, невычэрпнай крыніцы натхнення, пастаяннага творчага пошуку!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *