Контр-адмирал из Москвы полюбил шумилинский край

Край шумілінскі Общество

Контр-адмірал палюбіў Рыпіншчыну
Кожны чалавек шукае для сябе куток, дзе яму будзе добра, дзе можна адпачыць душой. І такіх куткоў шмат у Беларусі, сцвярджаюць Мікалай Міхайлавіч і Яўгенія Еўдакімаўна Харытонавы з вёскі Рыпіншчына.
Яны прыехалі з Масквы. Жывуць тут шэсць гадоў, з ранняй вясны да глыбокай восені.
“У сябра нашай сям’і родзічы жывуць на Шуміліншчыне, –  расказваюць Харытонавы. – Гадоў сем таму наш Вячаслаў і паехаў разам з сябрам на рыбалку на Дзвіну. Сыну вельмі спадабалася Рыпіншчына, якая знаходзіцца на беразе ракі. І праз год наша сям’я купіла тут дом”.
Харытонавы выбралі Рыпіншчыну менавіта таму, што тут побач Дзвіна. “Без вады не магу, – смяецца Мікалай Міхайлавіч. – Я ж былы падводнік – больш за трыццаць гадоў адслужыў на Ціхаакеанскім і Паўночным флатах, контр-адмірал запасу”.
Масквічы не могуць нарадавацца свайму сённяшняму жыццю. “Нас прынялі ў вёсцы як родных, – расказвае Яўгенія Еўдакімаўна. – Мясцовыя жанчыны вучылі вырошчваць агуркі, памідоры і фасолю. На агародзе і бульба расце – кожны год мяшок-другі вязём з сабою ў Маскву. Раней мелі дачу ў Звянігарадзе. Але яе з вясковай і параўнаць нельга: там усе дамы абнесены высокай агароджай, сядзіш, бывала, быццам у турме і баішся выйсці на вуліцу, бо кругом усе чужыя. А на Рыпіншчыне ўсе свае”.
Кожную раніцу Мікалай Міхайлавіч ідзе да бярозак, што растуць ля Дзвіны, робіць зарадку. Тут жа змайстраваў столік з лавачкамі (на здымку). Прысядзеш на іх – прыгожы далягляд адкрываецца перад вачыма.
“Мы ўсім сэрцам палюбілі Беларусь, – гавораць Харытонавы. – Знайшлі тут другую радзіму. Нам даспадобы тое, што ў Беларусі будуюцца аграгарадкі, што развіваецца сельская гаспадарка. І прадукты тут смачныя, натуральныя. Асабліва любім каўбасу і тварожныя сыркі ў шакаладзе. Іх прывозяць на аўталаўцы прама да нашага дома. Прыемна, што нават жыхары самай маленькай вёсачкі не застаюцца па-за ўвагай”.
Мікалай Міхайлавіч і Яўгенія Еўдакімаўна Харытонавы на Рыпіншчыне – не адзіныя масквічы. Мікалай Міхайлавіч “перацягнуў” сюды з Масквы сваіх сяброў-калег – Юрыя Ва-сільевіча Ткачэнку і Уладзіміра Рыгоравіча Бейдзіна.
Частку вуліцы, дзе жывуць сябры, яны жартам называюць Марской.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *