Происшествия. Криминал

Происшествия

Фотография носит иллюстративный характер

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Прысвоіў аўто
Жыхарка Асвеі звярнулася ў Шумілінскі РАУС з просьбай дапамагчы знайсці яе асабісты аўтамабіль. Некалькі тыдняў таму яна аддала аўто на рамонт аднаму з жыхароў Обалі, але той машыну ёй так і не вярнуў. Міліцыянеры высветлілі, што абальчанін прысвоіў  чужы “Форд”, разабраў яго на запчасткі і прадаў. Супраць ліхадзея ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае, – абмежаванне волі да чатырох гадоў  або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Крадзеж
У РАУС звярнулася жыхарка Наваполацка – абрабавалі яе дачны дом у Пагіршчыне. Невядомыя злодзеі пашкодзілі замок, прабраліся ў пакой і ўкралі 50 кілаграмаў бульбы і прадукты. Агульны ўрон, нанесены гаспадыні, склаў 27 рублёў. Па да-дзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Металалом
Работнікі дзяржаўтаінспекцыі  падчас чарговай адпрацоўкі дарог мясцовага значэння сумесна з супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спынілі ў Сіроціне аўтамабіль “Мазда”, у якім незаконна перавозілася 600 кг металалому. На гаспадара “Мазды” складзены адміністрацыйны пратакол.
“ВКонтакте”
Жыхар райцэнтра звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што яго старонку “ВКонтакте” нехта заблакіраваў. Згодна з ч.1 арт. 349 Кры-мінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Несанкцыянаваны доступ да камп’ютараў”  узбуджана крымінальная справа. Ліхадзею пагражае штраф або арышт.
Са зводак ДАІ
Без правоў
У ходзе прафілактычнага рэйду па дарогах раёна супрацоўнікі ДАІ за-трымалі ў Мішневічах механізатара мясцовага сельгаспрадпрыемства, які кіраваў МТЗ у стане алкагольнага ап’янення. Як высветлілася, правоў трактарыста-машыніста механізатар не меў: быў іх пазбаўлены два гады таму. Цяпер вадзіцель нанова па-збаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута службовая асоба, якая дапусціла да работы механізатара без правоў.
* * *
Жыхар райцэнтра ў нецвярозым стане сеў за руль “Форда”. На вуліцы Суворава яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Высветлілася, што вадзіцель яшчэ і правоў не мае. Аўтамабіль адбуксіраваны на штрафную стаянку РАУС, а вадзіцелю пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне правоў на тры гады.
Паліўны кран
Жыхар Полацка, якія запраўляў свой грузавы МАН на АЗС № 76 у Мікіцісе, праявіў няўважлівасць і сарваў паліўнараздатачны кран. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, які будзе разгледжаны па месцы жыхарства.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Віцебска, які ехаў па аг. Слабада на “Фордзе”, пры праездзе перакрыжавання раўназначных дарог не ўступіў дарогу аўтагрэйдэру, які прыбліжаўся справа. У выніку транспартныя сродкі сутыкнуліся. Людзі не пацярпелі, а легкавушцы патрабуецца рамонт. На віцябляніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 3 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №84 ад 30.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *