В Шумилино прошёл семинар по организации спортивно-массовой работы в трудовых коллективах

Актуалии Новости Спорт, туризм

Удзельнікі семінара падчас экскурсіі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Спорт. Фізкультура. Здароўе

На мінулым тыдні прайшоў раённы семінар па арганізацыі спартыўна-масавай работы ў працоўных калектывах раёна. Удзел у рабоце прынялі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і метадыст арганізацыйнага аддзела ДУ “Віцебскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва” Таццяна Анісько.
Спартыўна-масавай рабоце ў нашым раёне ўдзяляецца вялікая ўвага. Пацвярджэнне таму – безліч праводзімых разнастайных спартыўных мерапрыемстваў як для дарослых, так і дзяцей, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўных аб’ектаў, прадастаўленне магчымасці ўсім катэгорыям насельніцтва займацца фізкультурай і спортам.
У поўным распараджэнні шумілінцаў сёння фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам, трэнажорнай залай, фітнес-залай і саўнай, добраўпарадкаваны стадыён з вулічным комплексам трэнажораў, якім можна карыстацца бясплатна, з абсталяванымі пляцоўкамі для гульняў у паркавы валейбол, футбол і гарадкі, пляцоўкай-катком. Гэта адрамантаваная спартыўная  зала ФАЦа і спартыўная дзіцячая юнацкая школа алімпійскага рэзерву з поўным камплектам спартыўнага інвентару. Гэта ў дадатак і вулічныя трэнажоры для абальчан, і спартыўныя аб’екты ўстаноў адукацыі. Як кажуць, на любы густ. Было б толькі жаданне. І самая галоўная задача сёння і ўлады, і адказных за фізкультуру і спорт у калектывах – зацікавіць лю-дзей ісці ў спартзалы і на стадыёны, а не сядзець ля камп’ютараў і ў мабільных тэлефонах у лепшым выпадку, пераканаць, што быць спартыўным, фізічна загартаваным – гэта модна, эканамічна выгадна. Трэба любымі спосабамі арганізоўваць, прапагандаваць і заахвочваць сямейны спартыўны адпачынак.
Пра гэта гаварыла ва ўступным слове і Ірына Іванаўна Шалахава, вітаючы ўдзельнікаў семінара і выказваючы ім словы ўдзячнасці за тую работу, якую яны на грамадскіх пачатках вядуць на сваіх працоўных месцах…
Алена КАРПУШЭНКА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №84 ад 30.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *