В Шумилино состоялся пленум райкома профсоюза работников АПК

Новости Общество Экономика

Пра выплату зарплаты і “мінімалку”
Прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу нашага раёна аб’ядноўвае больш за паўтары тысячы чалавек, якія ўваходзяць у 17 пярвічных арганізацый. На мінулым тыдні прайшоў пленум райкама  прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У пасяджэнні прыняў удзел  старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў.
На парадак дня было вынесена пытанне аб выплаце заработнай платы і захаванні памераў мінімальнай аплаты працы ў арганізацыях АПК. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова расказала, што адным з галоўных накірункаў  работы прафсаюзных лідараў пярвічак з’яўляецца  правядзенне грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб працы. Гэтыя пытанні таксама абавязкова разглядаюцца на кожным пасяджэнні прэзідыума райкама прафсаюза, адзначыла Вольга Іванаўна. У тым ліку, пастаянна пры наведванні сельгасарганізацый  прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК праводзяць маніторынг па захаванні мінімальнай зарплаты, звяртаецца ўвага на абавязковыя даплаты да “мінімалкі”…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №85 ад 02.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *