Делегация Шумилинского района поздравила Нину Сергеевну Сенчуро с юбилеем

Актуалии Новости Президент

Шуміліна павіншавала свайго былога кіраўніка

Ніну Сяргееўну Сянчуру віншуе старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.

Ніна Сяргееўна Сянчура адпрацавала ў Шумілінскім раёне 14 год, 7 год на пасадзе першага сакратара райкама партыі. Гады работы Ніны Сяргееўны ў Шумілінскім раёне – гэта час актыўнага развіцця вытворчай і сацыяльнай сфер, час уздыму сельскай гаспадаркі, калі раён атрымліваў рэспубліканскія пераходныя Чырвоныя сцягі за дасягненні ў вытворчасці лёну і бульбы, малака і мяса. У гэты час у райцэнтры, сельскіх населеных пунктах былі пабудаваны фермы і комплексы, сацыяльныя аб’екты, якія і цяпер працуюць на карысць жыхароў раёна. Многія з гэтых аб’ектаў былі ўзве-дзены, дзякуючы ініцыятыве і настойлівасці Н. C. Сянчуры.
Менавіта Ніна Сяргееўна стала ініцыятарам і натхняльнікам стварэння першай у краіне гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Шумілінскі раён”. І на заслужаным адпачынку яна працягвала займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю, патрыятычным выхаваннем падрастаючага пакалення.
10 лістапада Ніна Сяргееўна Сянчура адзначыла свой дзевяносты дзень нараджэння. На юбілей яна за-прасіла да сябе шматлікіх гасцей, якія сабраліся ў Гарадку, каб павіншаваць шаноўную імя-нінніцу, выказаць ёй самыя шчырыя і цёплыя віншаванні.
Дэлегацыю нашага раёна ўзначальвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Ірына Мікалаеўна павіншавала Н. С. Сянчуру з шаноўным юбілеем. Па даручэнні кіраўніцтва вобласці ўручыла Ніне Сяргееўне Падзяку старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Шуміліншчыны, актыўную жыццёвую пазіцыю Ніна Сяргееўна ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.
Успомнілі сумесную работу з былым кіраў-ніком раёна, яе ролю ў сацыяльна-эканамічным  развіцці Шуміліншчыны і члены дэлегацыі нашага раёна, якія  працавалі разам з Н. С. Сянчурай: А. М. Штокін і Р. І. Шах, якія ў тыя гады ўзначальвалі камсамольскую арганізацыю раёна, У. П. Долгі і У. П. Воранаў, тагачасныя кіраўнікі калгасаў імя Леніна і “Расія”, В. П. Аўчыннікава і А. І. Пятрова, якія працавалі ў райкаме.
Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі Гарадоцкага раёна, адзначыўшы  актыўную грамадскую дзейнасць Н. С. Сянчуры Ганаровай граматай Гарадоцкага райвыканкама.  Цёплымі ўспамінамі пра маладосць, гады работы ў абкаме прафсаюзаў, былі напоўнены выступленні прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый Віцебска, былых калег Н. С. Сянчуры.
Усе выступоўцы жадалі Ніне Сяргееўне добрага здароўя, а яна сама шчыра радавалася, успамінала мінулыя падзеі, узгадвала кожнага, дапаўняла расказы і запрашала прыязджаць на чарговы юбілей.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №88 ад 13.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *