Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Віцебск  прымаў удзельнікаў першынства вобласці  па грэка-рымскай барацьбе. Першымі на спаборніцтвах сталі Ілья Канстанцінаў (вагавая катэгорыя 35 кг), Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 41 кг), Арсеній Лосеў (вагавая катэгорыя 62 кг) і Вячаслаў Цітоў (вагавая катэгорыя 68 кг). Уладзіслаў Аверчанка заваяваў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 35 кг. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.
Шумілінскі барэц Раман Хадуноў заваяваў другое месца ў вагавой катэгорыі 38 кг (трэнер Юрый Сцяпанаў).
*  *  *
Добра выступілі на адкрытым абласным першынстве прафсаюзаў па грэка-рымскай барацьбе обальскія і шумілінскія спартсмены. Выйгралі першынство абальчане Яўген Ліпчанка  (вагавая катэгорыя 27 кг),  Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 41 кг), Арсеній Лосеў (вагавая катэгорыя 62 кг) і Вячаслаў Цітоў (вагавая катэгорыя 68 кг),  Уладзіслаў Аверчанка стаў другім  у  вагавой катэгорыі 35 кг. У Раман Хадунова з Шуміліна першае месца ў вагавой катэгорыі 38 кг.
Летні біятлон
Новалукомль прымаў удзельнікаў адкрытага першынства вобласці па летнім біятлоне. На спаборніцтвах паспяхова выступілі юныя шумілінскія біятланісткі, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў. У спрынце на 1,5 км з двума агнявымі рубяжамі перамагла Анастасія Цітова, другой стала Эвеліна Зянькова. Яшчэ адна шумілінская спартсменка Юлія Вярышка замкнула пяцёрку лепшых.
*  *  *
Анастасія Цітова і Эвеліна Зянькова ў складзе эстафетнай каманды СДЮШАР “Алімпіец” (Віцебск) сталі пераможцамі адкрытага першынства Сенненскай СДЮШАР на прызы трохразовага чэмпіёна свету Пятра Івашкі.
Вавінам в’ет во дао
У Віцебску прайшоў Кубак вобласці і абласны маладзёжны турнір па вавінам в’ет во дао.  У спаборніцтвах бралі ўдзел каля ста спартсменаў. Гонар нашага раёна абаранялі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
У паядынках шумілінская каманда, дзякуючы 17 выйграным медалям, заняла выніковае  трэцяе месца. Пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Кацярына Лукач, Лізавета Шаракова, Багдан Ушал і Антон Малахаў. Трэнер Святлана Бараноўская адзначыла таксама Артура Гарбачова і Станіслава Шпулёва, якія занялі другія месцы, і заняўшага трэцяе месца Андрэя Сцепаненку.
У тэхнічных раздзелах спаборніцтваў шумілінская каманда складалася з чатырох чалавек – Захар Сімановіч, Лізавета Шаракова, Марк Бурлакоў і Ягор Мацуганаў. На іх рахунку два першыя месцы і па аднаму другому і трэцяму. Такі вынік дазволіў шумілінцам заняць другое агульнакаманднае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №90 ад 20.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *