20-24 ноября в Шумилино проходит районная спартакиада среди работников организаций и предприятий

Актуалии Общество Спорт, туризм

Раённая спартакіяда

На гэтым тыдні ў Шуміліне праходзіць спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў  на прызы аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Шумілінскага раёна.

Праграма спаборніцтваў

У сераду 21 лістапада  і чацвер 22 лістапада з 18.00 да 21.00 у спартыўнай зале ФАЦ пройдуць спаборніцтвы па мікрафутзале.

У пятніцу 23 лістапада з 18.00 да 21.00 пройдуць спаборніцтвы па валейболе (спартыўныя залы Шумілінскай СШ №1 і СДЮШАР), па настольным тэнісе сярод жанчын (фітнэс-зала ФАЦ) і спаборніцтвы па бадмінтоне (спартыўная зала ФАЦ).

Субота, 24 лістапада

10.00 – адкрыццё спаборніцтваў;

10.30 – фінальныя спаборніцтвы па валейболе (спартыўная зала СДЮШАР),  стральбе з пнеўматычнай зброі (спартыўная зала ФАЦ),  шашках (адміністрацыйны будынак на стадыёне), дартсу (спартыўная зала ФАЦ), гіравым спорце (спартыўная зала ФАЦ), чаўночным бегу (спартыўная зала ФАЦ), гарадошным спорце (стадыён) і перацягванню каната (стадыён);

13.30 – закрыццё спаборніцтваў, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *