Уклонисты: на первый раз — штраф, потом — уголовное дело

Закон Общество

З арміяй не жартуюць
Як расказаў ваенны камісар раёна Алег Чарняўскі, на сённяшні дзень сем чалавек у раёне ўхіляюцца ад прызыву. “Некаторыя хлопцы, атрымаўшы позву, не думаюць ісці ў ваенкамат, — працягвае Алег Генадзьевіч. — Не прыйшлі адзін раз, другі… Яны не задумваюцца, што ім можа пагражаць і крымінальная адказнасць”.
Дваццацідвухгадовы М. з Полькавіч чатыры гады пазбягаў “рандэву” з ваенкаматам. Улетку на судзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне і позву для праходжання медыцынскай камісіі. Толькі вось у ваенкамаце  яго не ўбачылі. У выніку была ўзбуджана крымінальная справа, суд адбыўся ў жніўні, судовае рашэнне – штраф у памеры 70 базавых велічынь.
Яшчэ тры прызыўнікі – І. са Светласельскага, С. са Слабады, Ч. з Добрына – на першы раз атрымалі штрафы ад 2 да 3 базавых велічынь. Калі яны не з’явяцца ў ваенкамат на прызыўныя мерапрыемствы, то і супраць іх будуць узбуджаны крымінальныя справы.
“Не трэба ламаць свой лёс, — падкрэслівае Алег Чарняўскі, — з арміяй не жартуюць. Няўжо з хітрыкаў трэба пачынаць дарослае жыццё?”
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *