Не прожигай свою жизнь!

Бяспека Новости

Засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды
У рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў калектывах УП ЖКГ Шумілінскага раёна, лясгаса і цэнтральнай раённай бальніцы.

Прыкладаў пажараў, якія здарыліся па віне курыльшчыкаў, у нашым раёне хапае. Мала таго, яны пераважаюць у асноўнай зводцы МНС. І наступствы ад такіх бяздумных дзеянняў самыя разбуральныя, часта са смяротнымі зыходамі. І тут вельмі важна засцерагчы ад небяспекі блізкіх ці засцерагчыся самім: найперш адвучыць блізкіх курыць у ложку, адвучыцца самім, калі не хапае сілы волі кінуць наогул. І жорстка кантраляваць курэнне асоб у нецвярозым стане. У падобных сітуацыях  добрую службу саслужыць пажарны апавяшчальнік, усталяваны ў жылым пакоі. Менавіта аб гэтым гаварылі выратавальнікі падчас прафілактычных сустрэч.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №92 ад 27.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *