2 снежня – Дзень юрыста

Актуалии Новости

2 снежня – Дзень юрыста

У першую нядзелю снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць усе юрысты, незалежна ад сферы іх дзейнасці. Гэты дзень аб’ядноўвае суддзяў, пракурораў, адвакатаў, натарыусаў, супрацоўнікаў аддзелаў унутраных спраў, судовых выканаўцаў, юрыстаў арганізацый і прадпрыемстваў – адным словам, усіх, чыя прафесійная дзейнасць звязана з юстыцыяй.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх вас з Днём юрыста!
Шчыра жадаем вам заўжды памятаць пра важнасць і высокае прызначэнне сваёй прафесіі. Быць лепшымі спецыялістамі ў сваёй справе, заўсёды заставацца прафесіяналамі высокай кампетэнцыі і бездакорнай рэпутацыі. Няхай у жыцці ўдаецца спалучаць прэстыж, адказнасць і поспех!
Моцнага здароўя, цярпення і вытрымкі, сіл і энергіі, натхнення і вынікаў! Размеранасці і парадку ў штодзённых справах, унутранага задавальнення ад работы, дастатку і дабрабыту!
Надрукавана ў №93 ад 30.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *