Прывезлі свята ў прытулак

Новости Общество

Падарункі выхаванцам прытулка ўручаюць прадстаўнікі ўчастка электрасувязі.

Прывезлі свята ў прытулак

28 снежня дабрачынная навагодняя акцыя прайшла ў дзіцячым прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Обалі.
Арганізатары пастараліся, каб кожнаму з 11 выхаванцаў прытулка было цікава і весела.  Сапраўдную казачную феерыю стварылі  Марфуша і  Дзед Мароз са Снягуркай. І трэба сказаць, што са сваімі казачнымі абавязкамі памочнік выхавальніка Аксана Кірык,  вадзіцель Андрэй Талпегін і выхавальнік Ганна Аўдошкіна справіліся выдатна.
Дзеці паверылі ў казку, у навагоднія цуды. Яны весяліліся, спявалі і танцавалі.  На мерапрыемства ў прытулак прыехалі і бацькі дзяцей. Яны пабачылі сваіх дзетак шчаслівымі і радаснымі. Таму так хочацца верыць, што бацькі самі падораць дзецям наступнае свята.
“Сёння кожнае  дзіцё адчула святочны настрой, Новы год яны сустрэнуць з добрымі эмоцыямі, – адзначыў старшыня райвыканкама Алег Быкаў. – Нам, дарослым, важна і неабходна зрабіць так, каб дзяцінства ў кожнага  было радасным і шчаслівым”.
У гэты вечар з падарункамі ў прытулак прыехалі прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, суда і пракуратуры Шумілінскага раёна, раённага аддзела прымусовага выканання, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, дэпартаменту аховы, райаддзела Следчага камітэта, Обальскай і Слабадской СШ, Шумілінскай СШ №1, ваенкамата, раённай арганізацыі “Белая Русь”, участка электрасувязі, раёна газазабеспячэння, цэнтра банкаўскіх паслуг №225 “Беларусбанка”, лясгаса,  ПМК-70, ОКЗ, КУП БАН, Белдзяржстраха, РЦГЭ. Павіншаваў дзяцей з Новым годам былы дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін і падарыў традыцыйнае вядзерца мёду…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у № 1 ад 04.01.2019 г.