На лесных плантациях

Новости Экология Экономика

Механизированная посадка саженцев ели

На кожнага – па шэсць тысяч саджанцаў
Напэўна, далёка не кожны з нашых чытачоў бачыў, як садзяць маленькія саджанцы елачак, тым больш, як гэта робіць пасадачна-рассадачная машына. За такой работай мы засталі ў пітомніку, што знаходзіцца ў Полцеве, інжынера па лесаўзнаўленні В. В. Снігера, леснікоў Шумілінскага лясніцтва В. І. Барысевіча і Л. П. Сабалеўскага.
“З дапамогай тэхнікі за дзень кожны з нас высаджвае да шасці тысяч саджанцаў,” – расказаў  Вікенцій  Барысевіч. А ўсяго ў верасні, дадае інжынер  Вадзім  Снігер, паспелі пасадзіць 130 тысяч елачак на ўчастку 0, 7 гектара.
Акрамя гэтага, работнікі лясгасу сёлета аднаўлялі ранейшыя лесапасадкі: у лясах раёна пасадзілі 10 тысяч штук сасны і 120 тысяч штук елачак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *