Старшеклассники Шумилинской СШ №1 соревновались с милиционерами

Новости Образование Общество

Спаборнічаюць міліцыянеры і старшакласнікі
Частымі гасцямі  Шумілінскай сярэдняй школы № 1  бываюць супрацоўнікі РАУС, якія расказваюць старшакласнікам пра работу ў міліцыі, падказваюць, куды можна пайсці вучыцца. Але сухая работа не дае такі плён, як сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы. Таму кіраўніцтва РАУС прапанавала правесці сумесныя спаборніцтвы па гульнявых відах спорту.
“Спартакіяда стартавала ў мінулую суботу, яна будзе праводзіцца па баскетболе, валейболе і міні-футболе, – расказаў намеснік начальнік РАУС  капітан каманды міліцыянераў Аляксандр Шумінскі. – Падчас спаборніцтваў у баскетбол мы бачылі, як у старшакласнікаў гарэлі вочы, як яны стараліся. І няважна, хто перамог, для нас галоўнае – знайсці цесны кантакт з падлеткамі, сваім прыкладам паказаць, якім моцным і вынослівым павінен быць міліцыянер…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №6 ад 18.01.2019 г.