У аўторак, 15 студзеня, у Шуміліне прайшоў раённы этап спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай зброі, лыжных гонках і біятлоне “Снежны снайпер” пад эгідай Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. За перамогу змагаліся больш за 50 юных спартсменаў у трох узроставых групах.
Першы этап – стральба з пнеўматычнай зброі са становішча лежачы – прайшоў у спартыўнай зале Шумілінскай СШ №1. Настаўнікі фізкультуры настройвалі спартсменаў на максімальны вынік у стральбе, бо кожны промах – гэта дадатковыя метры на лыжнай дыстанцыі. У безумоўным выйгрышы былі спартсмены, якія “чыста” адстраляліся.
Пасля стральбы юных біятланістаў чакала лыжная гонка, якая прайшла на гарадскім стадыёне…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 18.01.2019 г.

