Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Дартс
У мінулы чацвер у ФАЦ прайшоў першы ў раёне турнір па дартсе.
За перамогу змагаліся 37 аматараў гэтай гульні і 12 каманд. Сярод жанчын перамагла Рыта Бяззубенка (Шумілінскі ўчастак электрасувязі), сярод мужчын – Міхаіл Сямёнаў (асабісты залік). У камандным заліку лепшы вынік у спартсменаў участка электрасувязі.
Грэка-рымская барацьба
Віцебск прымаў удзельнікаў першынства вобласці па грэка-рымскай барацьбе. На спаборніцтвах на вядучых ролях былі барцы з нашага раёна.
У обальскіх барцоў два першыя і два трэція месцы. Выйгралі першынство Вячаслаў Цітоў у вагавой катэгорыі 68 кг і Арсеній Лосеў у вагавой катэгорыі 62 кг. Цімафей Карасёў і Ілья Канстанцінаў (абодва ў вагавой катэгорыі 38 кг) сталі трэцімі. Трэніруе хлопцаў Пётр Ганушчанка.
Два першыя месцы ў шумілінскіх барцоў (трэнер Юрый Сцяпанаў): у Арцемія Абраменкі (вагавая катэгорыя 75 кг) і Рамана Хадунова (вагавая катэгорыя 38 кг).
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.