Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Першынство раёна па шахматах

16 лютага ў Шуміліне прайшло адкрытае першынство раёна па шахматах, у якім бралі ўдзел каля трыццаці спартсменаў з Шуміліна, Віцебска і Ушач.
Калі сярод жанчын інтрыга пэўны час захоўвалася, то сярод мужчын лідарства захапілі традыцыйныя ўдзельнікі і пераможцы шахматных баталій.
У выніку напружанай барацьбы першае месца заваяваў Пётр Палазкоў з Віцебска, на другім – Мікалай Радайкін, на трэцім месцы – Уладзімір Грыбаў. На чацвёртым месцы Павел Манак, якому дастаўся прыз “За волю да перамогі” ад рэдакцыі “Герой працы”.
У жанчын перамогу святкавала Ларыса Забаўская (ТЦСАН), на другім месцы – Інэта Пацалуйка, на трэцім – Ганна Ляснічая.
Прыемна адзначыць, што сярод удзельнікаў першынства былі і маладыя аматары шахмат, якія гатовы прадоўжыць добрыя традыцыі гэтага віду спорту ў нашым раёне.
Грэка-рымская барацьба
У Гродне прайшло першынство Беларусі па грэка-рымскай барацьбе U-23.
На спаборніцтвах выступалі і обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. У вагавой катэгорыі 87 кг сярэбраным прызёрам стаў Вадзім Грачухін, у вагавой катэгорыі 82 кг бронзавым прызёрам – Ягор Ганушчанка.
Вольная барацьба
У Мінску прайшоў міжнародны турнір “Медзведзяня-2018” па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.
Обальская спартсменка  Лізавета Гарбатнёва (трэнер Пётр Ганушчанка) стала трэцяй у вагавой катэгорыі 42 кг.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Шахматы
Ва Ушачах прайшоў міжраённы шахматны турнір, прысвечаны памяці Сяргея Гарадзецкага.
У спаборніцтвах бралі ўдзел шахматысты з Полацка, Наваполацка, Лепеля, Ушач і Шуміліна – больш за 20 удзельнікаў.
Гонар нашага раёна годна абаранялі Мікалай Радайкін, Алег Далімаеў, Уладзімір Зелянкоў і Уладзімір Грыбаў. Па выніках спаборніцтваў Мікалай Радайкін (Шуміліна) заваяваў 2 месца, Уладзімір Зелянкоў (Обаль) стаў пятым.
Інэса ПРАСВЕТАВА, інструктар-метадыст ДУ “ФАЦ Шумілінскага раёна”.
Надрукавана ў №15 ад 19.02.2019 г.