На чемпионате Беларуси по пауэрлифтингу шумилинцы покорили пьедестал

Новости Спорт, туризм

На верхняй прыступцы п’едэстала – Аляксей Крыўко.

Бліскучае выступленне


У Мінску ў фітнес-клубе “Адрэналін” прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па паўэрліфцінгу.

На спаборніцтвах бліскуча выступілі шумілінскія асілкі, якіх трэніруе Юрый Абраменка. Сярод ветэранаў 40-50 год  чэмпіёнам Беларусі стаў Аляксей Крыўко. Сярод юніёраў чэмпіёнскае званне ў Арцёма Рысаўцава. Дэбютант спаборніцтваў Валянцін Канстанцінаў, вучань 10 класа Шумілінскай СШ №1, заваяваў другое месца сярод юнакоў 14-17 год.
На чэмпіянаце некаторым спартсменам ва ўрачыстай атмасферы былі ўручаны пасведчанні і значкі “Майстроў спорту”. Сярод тых, хто выканаў нарматыў і атрымаў гэта высокае спартыўнае званне, і дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.