Работники Шумилинского райотдела МЧС рассказали о безопасности обольским школьникам

Безопасность Новости

«Бяспека – у кожны дом!»

У рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства з вучнямі 10-11 класаў Обальскай СШ.
Спачатку падлеткаў увялі ў курс аператыўнай сітуацыі з пажарамі і гібеллю на іх людзей на тэрыторыі краіны, вобласці і раёна. Старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітрый Гушчын прааналізаваў прычыны і наступствы пажараў, а пасля патлумачыў, як правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, які прынцып работы вогнетушыцеля.
Тэматычныя фільмы “Бяспека ў кожны дом” і “Паводзіны на льду” чаргаваліся з конкурсамі і віктарынамі, на якіх старшакласнікі маглі прадэманстраваць веды асноў бяспекі жыццядзейнасці і атрымаць за гэта заахвочвальныя прызы. Асаблівы інтарэс выклікала гульня “Дзе логіка?”, падчас якой у гумарыстычнай форме падлеткі паказвалі веды па пажарнай бяспецы.
Старшына 4 курса Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Мікіта Паўлікаў правёў прафарыентацыйную работу, расказаў, як яму падабаецца вучыцца ва ўніверсітэце і заклікаў хлопцаў паступаць у гэтую навучальную ўстанову.
Напрыканцы мерапрыемства старшакласнікі атрымалі ад ратавальнікаў адказы на ўсе хвалюючыя пытанні.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.