В Шумилино строится детский дом семейного типа

Новости Образование Общество

Тут паселіцца цяпло і ўтульнасць
Каля Светласельскай амбулаторыі, што знаходзіцца на вуліцы Дабееўскай у Шуміліне, будуецца дом сямейнага тыпу. “На будаўніцтва з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў выдзелена 440 мільёнаў рублёў, за дзевяць месяцаў гэтага года паспелі асвоіць 260 мільёнаў, – расказала галоўны архітэктар раёна З. А. Мясаедава. – Плануем да канца лістапада ўвесці аб’ект у строй”.
На мінулым тыдні, калі мы пабывалі на будаўніцтве, брыгады муляроў і тынкоўшчыкаў ПМК-70 рупіліся на паддашку: зрабілі вентыляцыйныя шахты і парапет. “На днях будзем накрываць дах”, – расказалі будаўнікі.
На першым паверсе будуць тры пакоі, дзве прыхожыя, раздзявалка, сталовая і пральня. На другім паверсе размесцяцца пакой для маці, тры пакоі для дзяцей, душавыя. Каля дома, будуць і гаспадарчыя пабудовы, каб сям’я магла трымаць падсобную гаспадарку.
“Бацькоў для дома сямейнага тыпу мы яшчэ не падабралі, – гаворыць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі А. В. Налецкая. –  Да 1 лістапада праводзім конкурс на гэту пасаду. Галоўнае патрабаванне: бацькі-выхавацелі павінны любіць дзяцей, і сваіх, і прыёмных, мець адукацыю не ніжэй сярэдняй. Не варта саромецца прапанаваць на гэту пасаду сваю кандыдатуру або сваіх знаёмых. Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць па нумары 4-22-73”.
У доме сямейнага тыпу зможа памясціцца вялікая сям’я, яго агульная плошча больш за дзвесце квадратных метраў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *