А ваш паспорт не пора менять?

Общество

Пашпарты трэба мяняць загадзя

Наперадзе нас чакае час водпускаў і канікулаў, таму колькасць грамадзян, якія пажадаюць абмяняць пашпарты, значна ўзрасце. Група па грамадзянстве і міграцыі РАУС звяртае ўвагу жыхароў раёна на неабходнасць паклапаціцца пра гэта загадзя.

Пашпарт абавязаны мяняць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14 гадоў. Аднак для перасячэння  Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь пашпарт неабходны ў любым узросце. Варта памятаць і тое, што калі непаўналетні перасякае мяжу з адным  з законных прадстаўнікоў, то згода другога не патрабуецца. Калі ж дзіця едзе без суправаджэння законных прадстаўнікоў, то яму ці суправаджаючай асобе неабходна мець пры сабе згоду абодвух законных прадстаўнікоў, завераную натарыяльна або ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. У выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў не згодна з прадугледжаным парадкам выезду з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга, ён мае права звярнуцца ў суд з заявай аб вызначэнні іншага парадку выезду.
Звяртаем увагу, што пашпарты грамадзянам выдаюцца на 10 гадоў. Але тыя, хто мае дзеючыя пашпарты “старэй” за дзесяць гадоў, могуць не хвалявацца, калі не збіраюцца атрымліваць шэнгенскую візу.
Для паездкі ва Украіну, Расію зараз няма неабходнасці мець пашпарт з тэрмінам дзеяння 10 гадоў. Тым, хто вырашыў аформіць шэнгенскую візу, неабходна памятаць, што пашпарт павінен быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад, тэрмін дзеяння пашпарта павінен перавышаць тэрмін запрошанай візы мінімум на тры месяцы, а ў пашпарце павінна быць не менш як дзве чыстыя старонкі для віз.
Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае 1 месяц, дзяржпошліна складае 1 базавую велічыню. Пры жаданні грамадзяніна зрабіць гэты працэс хутчэй і атрымаць пашпарт да 15 дзён неабходна дадатковая аплата ў такім жа памеры. Асобам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пашпарт выдаецца бясплатна.
Грамадзянам, якія забыліся абмяняць свае несапраўдныя пашпарты або не жадаюць гэтага зрабіць па нейкай іншай прычыне, неабходна помніць, што ў адпаведнасці з ч. 3 артыкула 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных  правапарушэннях за пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, або па несапраўдных дакументах, яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу да 4 базавых велічынь.
Група па грамадзянстве і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.