Шумилинские дорожники не представляют себя без «Зимней рыбалки»

Мир увлечений Новости

Клёў слабы – уражанні моцныя!
“Зімовая рыбалка” – неад’емная частка прафсаюзнага жыцця работнікаў філіяла Шумілінскае ДРБУ № 204. Традыцыя, якой ужо шмат год, абяцае толькі мацнець. Вось і нядаўна на беразе возера Цемніца Лепельскага раёна сабраліся тыя, хто ўпэўнены, што рыбалка – гэта не толькі цікавы і карысны занятак, але і азартны від спорту, дзе вынік вызначаюць старанная падрыхтоўка (правільна абраныя снасці, прыкорм і прынада), тэхніка і стратэгія, а яшчэ крыху вопыту і поспеху.
Ля лунак удзельнікі правялі больш за шэсць гадзін. Лоўля дазвалялася на мармышку, блешню, балансір, жыўцовыя стаўкі…
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.