На поля Шумилиского райна вышли трактора – пора подсевать клевер

Новости Экономика

фотография носит иллюстративный характер

Час сеяць канюшыну

Да пачатку масавай сяўбы яшчэ ёсць час, але ж на палетках ужо сёння шчыруюць сеялкі. Механізатары паступова пачынаюць уваходзіць у працоўны рытм: практычна ва ўсіх гаспадарках раёна падсяваюцца шматгадовыя травы, у пераважнай большасці гэта канюшына.

Шматгадовыя травы – каштоўная крыніца бялку. Без яго немагчыма  забяспечыць дойны статак паўнацэнным кормам. Але падчас разгару пасяўных работ усё не ахопіш. Таму лепш спраўляцца паступова, лічаць спецыялісты райсельгасхарчу.  Тым больш, што ранневеснавая  сяўба шматгадовых траў даўно і добра сябе зарэкамендавала. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, у некаторых гаспадарках сяўба пачалася ў сярэдзіне лютага. Першымі на палеткі выехалі механізатары “АграБаравінкі”, “Сіроцінскага” і “Лаўжанскага”.
Насенне канюшыны ва ўсіх гаспадарках уласнае. А нядаўна “Віцебскнасентравы” выдзелілі нашаму раёну паўтары тоны элітнай цімафееўкі і паўтоны канюшыны – насенне будзе размеркавана па сельгасарганізацыях.
“У гэтым годзе раёну трэба пасеяць 5320 гектараў шматгадовых траў, у тым ліку 2260 га бабовых, – расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. – У гаспадарках падсеяна ўжо 2019 га. Прычым, ёсць і перадавікі: у “Лаўжанскім” падсеяна 131% да патрэбнага, “Сіроцінскім” – 125%,  “АграБаравінцы” – 110%,  “Прыдзвінскім” – 102%.  На 80-90% справіліся ў “Ляжнях” і “Шумілінскім райаграсэрвісе”. Работа працягваецца і зараз, асабліва калі ноччу прыціскаюць маразы і глеба надзейна трымае тэхніку. Задача нумар адзін для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў – падсеяць як мага больш шматгадовых траў пад азімыя культуры, каб зменшыць нагрузку на тэхніку і людзей у вясенні час”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.