Бацькоўская памінальная субота

Духоўнае Новости

Бацькоўская памінальная субота

У час Вялікага посту існуюць суботнія дні асаблівага малітвенага памінання памёршых – бацькоўскія суботы. Сёлета памінальныя дні прыпадаюць на 23 сакавіка, 30 сакавіка і 6 красавіка.

У святую Чатырохдзясятніцу – дні Вялікага Посту, подзвігу духоўнага, подзвігу пакаяння і дабрачыннасці – Царква заклікае веруючых быць у цесным саюзе хрысціянскай любові і міру не толькі з жывымі, але і з памершымі, здзяйсняць у прызначаныя дні малітвеныя памінанні тых, хто адышоў ад рэальнага жыцця.
Самі за сябе не ачышчаныя ад грахоў нябожчыкі ўжо не могуць узносіць малітвы. Уся надзея ўскладаецца толькі на тых, хто застаўся жыць на зямлі, хто можа дапамагчы ім змяніць лёс у будучым вечным жыцці. Калі б перад нашымі вачыма адкрылася раптам брама вечнасці, мы ўбачылі б, як мільёны душ працягваюць свае рукі да тых, хто жыве на зямлі, просячы дапамогі ў палягчэнні сваёй долі ў незямным свеце. І няхай наша агульная малітва зліецца ў адзіны плач да Госпада аб літасці да нябожчыкаў, тады і яны, пачуўшы малітву пра сябе, адчуюць нашу любоў і клопат пра іх і адкажуць нам сваёй удзячнай любоўю.
Расклад памінальных службаў на 23 сакавіка:
Храм Святога Мікалая Цудатворцы, г. п. Шуміліна – 9.00;
Храм Святога Прападобнага Ануфрыя Вялікага, г. п. Обаль – 9.00;
Храм Прападобнага Сергія Раданежскага, в. Лескавічы – 9.00;
Храм Святога Мікіты епіскапа Наўгародскага, агр. Мікіціха – 10.00.
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКі,
благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2019 г.