В деревне Кутино Шумилинского района хотели сжечь сухую траву. Сожгли два дома и сарай

Актуалии Безопасность Новости

Згарэлі два дамы і хлеў у Куціне
У выніку выпальвання сухой расліннасці ў суботу ў вёсцы Куціна Дабейскага сельсавета згарэлі два дамы і хлеў.
Паведамленне пра пажар паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС 30 сакавіка ў 14.06. Па прыбыцці да месца выкліку дзвюх машын назіралася гарэнне сухой расліннасці і адкрытае гарэнне двух дамоў і гаспадарчай пабудовы. У дамах і пабудове нікога не было. Пацярпелых няма.
У выніку пажару ў дамах і гаспадарчай пабудове знішчаны дах, столевыя перакрыцці, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца версіі падпалу і неасцярожнага абыходжання з агнём нявызначанай асобы.
Ратавальнікі нагадваюць: згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Развядзенне кастроў у забароненых месцах вядзе да папярэджання альбо накладання штрафу ў памеры да 12 БВ.
Каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:
– ні ў якім разе не паліце траву. Акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёлы, палы могуць быць небяспечны і для чалавека. Не пакідайце агонь без нагляду. Добра тушыце акуркі і запалкі калі выкідваеце іх;
– калі вы заўважылі пажар, не праходзьце міма. Траву, якая толькі пачынае гарэць, можна патушыць самастойна. Можна збіваць полымя звязкай галін альбо закідваць кромку пажару пяском;
– патушыўшы пажар, не пакідайце месца да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не загарыцца зноў;
– калі ж вы разумееце, што самастойна патушыць полымя не ўдасца, неадкладна паведаміце пра здарэнне па тэлефоне 101 і пастарайцеся як мага хутчэй пакінуць месца пажару.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.