В Шумилинском районе проходит пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе!»

Безопасность Новости

“За бяспеку разам!”
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе з 2 па 19 красавіка будзе праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам!”. Акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі грамадзян, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду.
У Шумілінскім раёне ў акцыі прымуць удзел супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі аддзела ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы, ЖКГ, энерганагляду і інш. Будзе аказана ўсебаковая дапамога органам дзяржкіравання, мясцовым распарадчым органам у абучэнні грамадзян і членаў пазаштатных пажарных фар-міраванняў правілам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. Пройдуць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы жыллёвага фонду, сустрэчы ў працоўных калектывах, будзе наладжана прафілактычная і тлумачальная работа сярод насельніцтва.
Шэраг мерапрыемстваў будзе накіраваны на ўмацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюць грамадзяне ў стане алкагольнага ап’янення. Асаблівая ўвага – сем’ям, у якіх дзеці знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама праблеме пакідання малалетніх без нагляду.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.