О важности предупреждения пожаров шла речь на заседании президиума Шумилинского райсовета

Актуалии Бяспека Новости

Больш цеснае супрацоўніцтва і жорсткі кантроль
У панядзелак прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім былі абмеркаваны і прааналізаваны меры па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, забеспячэнню пажарнай бяспекі аб’ектаў. Удзел у рабоце прэзідыума прыняў першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Андрэй Гаўрыленка.
Нягледзячы на тое, што ў раёне праводзіцца пэўная комплексная работа па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, летась адбылося 29 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Гэта самы высокі паказчык за апошнія пяць год, адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Дадзеныя лічбы сведчаць, што дзейнасць усіх суб’ектаў прафілактыкі, а таксама каардынацыя работы ў гэтым накірунку недастатковая і не заўжды эфектыўная. А гэта значыць, што трэба мяняць падыходы ў арганізацыі і правядзенні ўказанай работы на месцах, наладжваць больш цеснае ўзаемадзеянне і жорсткі кантроль за рэалізацыяй праблемных пытанняў, ствараць максімальна эфектыўную сістэму.
З грунтоўным аналізам прычын пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, работы суб’ектаў гаспадарання па забеспячэнні пажарнай бяспекі выступіў начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч.
Па словах дакладчыка, на тэрыторыі раёна прымаюцца эфектыўныя папераджальныя меры па зніжэнні гібелі і траўматызму людзей, аднак маюць месца выпадкі неналежнага кантролю з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў за супрацьпажарным станам падведамасных тэрыторый і жыллёвага фонду (летась на суб’ектах гаспадарання і жылфондзе юрыдычных асоб здарылася 10 пажараў), пастаўленыя перад суб’ектамі прафілактыкі задачы вырашаюцца не ў поўным аб’ёме, не хапае дакладнай каардынацыі ў рабоце пажарна-тэхнічных камісій і добраахвотных пажарных дружын арганізацый, адсутнічае жорсткі кантроль са службовых асоб, адказных за стан і арганізацыю работы. Патрабуе рашэння пытанне бяспечнага пражывання людзей у домаўладаннях і кватэрах не толькі прыватнага, але і ведамаснага жылога фонду. Трэба прызнаць, што не адпавядае патрабаванням заканадаўства стан сельскагаспадарчых арганізацый у плане забеспячэння пажарнай бяспекі. Так, асобныя аб’екты не забяспечаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, службовымі інструкцыямі. Востра стаіць пытанне навядзення парадку на зямлі.
Варта ўдасканальваць работу па своечасовым выяўленні асоб, якія злоў-жываюць алкаголем, нямоглых сталых людзей і дзяцей, што знаходзяцца без нагляду дарослых ці ў небяспечным становішчы. Летась з трох загінуўшых на пажарах усе былі ў стане алкагольнага ап’янення, канстатаваў Андрэй Іванавіч. Для плённай дзейнасці неабходна сумесная, зладжаная работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі.
На пасяджэнні трымалі слова па адзначанай праблеме дырэктар УП ЖКГ А. Шпакаў, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама В. Мянькова, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Гарэленкава, спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама П. Загацкі, дырэктар ТЦСАН В. Штуро, галоўны ўрач ЦРБ К. Баканаў, дырэктар ОКЗ П. Манак, іншыя кіраўнікі. Слушныя заўвагі і рэкамендацыі даў  прадстаўнік абласной службы МНС.
На пасяджэнні было таксама абмеркавана пытанне аб павышэнні эфектыўнасці сумеснай работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання, кіраўнікоў арганізацый, грамадскіх фарміраванняў па прафілактыцы крадзяжоў розных форм уласнасці на тэрыторыі Шумілінскага раёна. З дакладам выступіў начальнік аддзялення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС дэпутат раённага Савета Вячаслаў Воранаў.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2019 г.