Пример бережного отношения к природе подаёт Шумилинский д/с №1

Образование Экология

Начальнік аддзела лясгаса Яўген Верамейчык (трэці злева) і пераможцы па зборы макулатуры: Святлана Ткачова з сынам Даніілам, Аляксандр Гаўрылаў з дачкой Соф’яй, Таццяна Барадзюля з дачкой Палінай, Таццяна і Аляксандр Бадзялавы з сынам Вячаславам.

Выратавалі жыццё 26 дрэвам

Экалагічнае выхаванне вельмі важнае для дзяцей, упэўнены ў дзіцячым садзе № 1. Таму вучаць берагчы і ахоўваць прыроднае багацце і памнажаць яго. Гэта пацвердзіла мерапрыемства пад назвай “Захаваем прыроду разам! ”, якое нядаўна прайшло ў дзіцячым садзе.
Расказаць пра лес і яго дары да дзяцей завіталі Лесавічкі. Яны загадвалі загадкі і расказвалі, як важна прыбіраць за сабой у лесе і кожны від смецця выкідваць у асобныя кантэйнеры. Чаму патрэбна берагчы лес, расказаў начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення лясгаса Яўген Верамейчык. Ён падзякаваў дзецям за беражлівыя адносіны да прыроды, за тое, што яны саджаюць дрэвы і кветкі і даглядаюць іх. Ну, а ў падарунак дзіцячаму саду спецыяліст лясгаса прэзентаваў туі…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2019 г.