На президиуме Шумилинского райсовета проанализировали подготовку района к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских оккупантов

Актуалии Беларусь помніць Векапомнае Власть Да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Забяспечыць пераемнасць пакаленняў
У пачатку тыдня прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім разгледжана падрыхтоўка да правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На пасяджэнне былі запрошаны члены раённага арганізацыйнага камітэта па правядзенні юбілейнай даты, члены райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. У пасяджэнні браў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош. З інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі святочных мерапрыемстваў выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая.
На тэрыторыі раёна цяпер жывуць 11 ветэранаў вайны, 31 вязень фашысцкіх канцлагераў. Валянціна Георгіеўна паведаміла, што рабочыя групы райвыканкама правялі абследаванне сацыяльна-бытавых умоў пражывання ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, праведзена медыцынскае абследаванне ветэранаў.  Вырашаны пытанні і просьбы, якія былі выказаны падчас абследаванняў, распрацаваны меры па рэабілітацыі і аздараўленні ветэранаў. Таксама вывучаны стан помнікаў на воінскіх пахаваннях і месцах баявой славы, на некаторых ужо пачаліся рамонтныя работы. На Шуміліншчыне знаходзіцца 116 памятных месцаў, звязаных в Вялікай Айчыннай, з іх 58 – гэта воінскія пахаванні.
Працягваецца работа па ўстанаўленні і ўвекавечанні імён савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Шумілінскага раёна. У ваенных могілках пахаваны больш за 11600 салдат і афіцэраў, больш за 2000 імёнаў застаюцца невядомымі. Работа па ўстанаўленні імёнаў савецкіх воінаў працягваецца. У сельсаветах вядзецца работа па вырабу мемарыяльных пліт з устаноўленымі імёнамі, каб да Дня Перамогі усталяваць іх на брацкіх пахаваннях.
Валянціна Навіцкая пазнаёміла прысутных з праграмамі святкавання Дня Перамогі 9 мая, Дня вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 23 чэрвеня, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня. Запланаваны і шэраг масавых мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення раёна і краіны – вела- і аўта- прабегі па месцах баявой і воінскай славы, мітынгі на брацкіх могілках, канцэрты, акцыі, выставы і іншае. Асаблівая ўвага будзе надавацца ўдзелу моладзі ў гэтых мерапрыемствах.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава запатрабавала ўзмацніць работу па ўстанаўленні імёнаў загінуўшых воінаў. Яна прапанавала завяршыць гэтую работу да 9 мая, а таксама стварыць электронную базу дадзеных пра загінуўшых салдат, якую неабходна размясціць на сайце райвыканкама. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што ёсць факты няякаснага рамонту помнікаў, іх утрымання. Старшыня райсавета падкрэсліла, што належны стан помнікаў, добраўпарадкаванне памятных месцаў, звязаных з вайной, павінна быць у цэнтры ўвагі кіраўнікоў сельвыканкамаў, арганізацый, замацаваных за гэтымі месцамі, бо гэта наша памяць і наша сумленне.
У прынятым рашэнні вызначаны тэрміны завяршэння рамонту і добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў, помнікаў і памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, а таксама завяршэння іх інвентарызацыі. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелу па адукацыі райвыканкама прапанавана актывізаваць грамадска-ідэалагічную работу з падрастаючым пакаленнем, працягваць работу па збору і захаванні матэрыялаў пра ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, стварэнні музейных экспазіцый і выстаў, распрацоўцы экскурсійных і турыстычных маршрутаў па памятных мясцінах. Адзначаецца, што у першую чаргу святкаванне памятнай даты неабходна выкарыстаць для патрыятычнага выхавання моладзі, забеспячэння пераемнасці пакаленняў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2019 г.