Выявілі лясны пажар? Паведаміце пра гэта дзяжурнаму!

Безопасность Общество Экология

Выявілі лясны пажар? Паведаміце пра гэта дзяжурнаму!
Як паведаміў галоўны ляснічы Шумілінскага лясгаса Дзмітрый Падляшчук, у мэтах арганізацыі ўзмоцненага рэжыму аховы лясоў ад пажараў загадам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталя Дрожжы з 26 красавіка арганізавана кругласутачнае дзяжурства работнікаў Шумілінскага лясгаса. У выпадку выяўлення ачагоў узгарання грамадзяне могуць паведаміць пра гэта па нумары дзяжурнай службы лясгаса 5-16-13.
Нагадваем, што ў дадзены момант у лясным фондзе ўстанавіўся пераважна IV клас пажарнай бяспекі. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Шумілінскага раёна ўведзена забарона на наведванне лясоў. Лесаводы заклікаюць грамадзян з разуменнем аднесціся да часовай меры. Як толькі сітуацыя стабілізуецца, забарона будзе знята.
Алена КАРПУШЭНКА.