В Шумилино прошла ярмарка. На очереди — Оболь

Общество

Мёд из Бритиков

І карп тут быў, і мёд, і валёнкі
У тумане, што густым покрывам раніцай расцілаўся па зямлі, не бачна было ні кірмашовых гандлёвых радоў, ні пакупнікоў. Але свята адчувалася па музыцы.
Як і ў мінулую суботу, на цэнтральнай плошчы Шуміліна было немнагалюдна. Але тавараў было даволі. Тут можна было купіць бульбу і розную гародніну, саджанцы, абутак і адзенне. Парадавала актыўнасць аматараў-пчаляроў. Іх было многа, ды і мёд можна было купіць танней, чым на мінулым кірмашы. Мёд і ялавічыну прадавалі з ААТ “Лаўжанскае”. Не пашкадавалі работнікі Пастаўскага рыбгасу, што прыехалі ў Шуміліна – свежы карп карыстаўся попытам.
Рамеснік з Бешанковічаў прывёз на кірмаш валёнкі. Але каля іх не выстраілася чарга, як ля абутку “Марка”. Відаць, паўмільёна ўсё ж дарагавата.
Вясковыя гаспадары прадавалі на кірмашы парасят. Гаспадыня з Шуміліна прынесла прадаваць чырвонага пеўніка.
Пакупнікоў, прадаўцоў і гасцей кірмашу весялілі самадзейныя артысты Дома культуры і сельскіх клубаў раёна.
Людміла ЗУЙКОВА
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *