Правоохранительные органы страны отмечают рост преступлений в сфере высоких технологий

Безопасность Происшествия

Як даверлівасць і цікаўнасць камп’ютары заблакіравалі

Праваахоўныя органы краіны ў апошнія гады адзначаюць інтэнсіўны рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.
Распаўсюджанне яны атрымалі пераважна з-за цікаўнасці грамадзян, якія вераць зламыснікам з інтэрнэту. Махляры дзейнічаюць ад імя знаёмых, выдумляюць розныя прычыны, каб атрымаць рэквізіты банкаўскіх картак грамадзян, доступ да сістэмы інтэрнэт-банкінгу, пасля чаго крадуць грошы з карт-рахункаў даверлівых лю-дзей. Існуе і шмат іншых схем злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.
“З пачатку года следчымі ад-дзела ўжо ўзбуджана  9 крымінальных спраў, якія звязаны з інтэрнэтам, – адзначае начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Шышковіч. – У нашым раёне ўсе яны тычацца фізічных асоб. Пераважаюць злачынствы з банкаўскімі карткамі”.
Так, нядаўна следчыя ўзбудзілі чарговую крымінальную справу, якая звязана з незаконнымі дзеяннямі ў глабальнай сетцы. Праўда, на гэты раз пацярпеў не асобны чалавек, а цэлае прадпрыемства.
На электронную пошту прад-прыемства прыйшоў ліст ад невядомага. А бухгалтар мала таго, што яго адкрыла, дык яшчэ і распакавала файлы. У выніку ўсе камп’ютары прадпрыемства, а яны звязаны ў адзіную сетку, былі заблакіраваны. На экранах манітораў быў толькі адзін надпіс: “Заплаціце. І вы атрымаеце доступ да свайго камп’ютара”.
“А вось усе далейшыя дзеянні работнікаў прадпрыемства былі правільныя, – расказвае Віктар Шышковіч. – Галоўнае, што не пачалі панікаваць. Выклікалі праграміста, які разблакіраваў камп’ютары, і звярнуліся ў праваахоўныя органы”.
Зараз па гэтым злачынстве праводзіцца расследаванне. Злачынцу, які “падарыў” прадпрыемству вірус, вылічыць не так проста, бо найчасцей кіберзлачынцы дзейнічаюць з-за межаў Беларусі.
“Асцярожнасць і законапаслухмянасць – гарантыя вашай бяспекі ў інтэрнэце, – падсумоўвае Віктар Шышковіч. – Ніколі нікому не перадавайце свае паролі і логіны, рэквізіты банкаўскіх картак. Будзьце ўважлівымі і з электроннай поштай, падазроныя лісты лепш адразу выдаліць. За сваёй залішняй цікаўнасці і даверлівасці вы можаце стаць ахвярай кібермахляроў”.
Алесь САКАЛОЎ.