Они бросили курить и не жалеют об этом. А ты?

Здоровье Общество

Кінуў курыць і не шкадую

Вядома, што нікацін выклікае моцную залежнасць, і ўсе мы ведаем людзей, якія паспрабавалі кінуць, але праз некалькі месяцаў зноў пачыналі курыць. Праўда,  ёсць і тыя, хто назаўсёды “завязаў” з гэтай шкоднай звычкай. З некаторымі з іх з нагоды Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая, і паразмаўлялі.

Віктар САКОВІЧ, намеснік дырэктара Шумілінскай раённай гімназіі па вучэбнай рабоце:
– Курыў 34 гады, прычым  вельмі шмат. Бывалі дні, калі не ўкладваўся і ў дзве пачкі цыгарэт. Калі шчыра, не задумваўся, што трэба кідаць. Але пачаліся праблемы са здароўем, і ўсвядоміў, што з тытунем трэба завязваць. Кінуць было не так лёгка. Прыйшлося набыць электронную цыгарэту, і праз тры месяцы цалкам адмовіўся ад гэтай шкоднай звычкі.  Зараз абсалютна не цягне пакурыць. А сам значна лепш сябе адчуваю: няма адышкі, нармалізаваўся сон і настрой палепшыўся.
Васіль ЗЯНЬКОЎ, пенсіянер:
– Асабіста ў мяне дзень адмовы ад курэння 18 лютага. На працягу сарака год паліў толькі “Астру” і “Прыму”. Даўно хацелася кінуць курыць, але штосьці не атрымлівалася. А вось зранку 19 лютага 2015 года ўстаў і цвёрда сабе сказаў: “Усё. Кропка. Больш не куру”.  І з таго часу – ніводнай цыгарэты! Ад таго, што кінуў курыць адны плюсы: з’явілася нейкая лёгкасць, галава перастала балець. Праўда, пасля адмовы ад тытуню паправіўся. Але не бяда, бо гэта выдатны стымул да яшчэ больш актыўнага ладу жыцця. Катанне ўзімку на лыжак і летам штодзённыя прабежкі – мая альтэрнатыва цыгарэце.
Аляксей ЦІМАФЕЕЎ, слесар аварыйна-аднаўленчых работ Шумілінскага РГЗ:
– Пачаў курыць па сваёй дурасці. У кампаніі вырашыў проста паспрабаваць. І гэта спроба зацягнулася гадоў на дзесяць. Тытунёвая залежнасць вельмі моцная. А кінуць дапамагла  жонка. Яна ўзяла “на слабо”. Словы, што “табе слабо кінуць курыць” мяне вельмі зачапілі. І я ў адзін дзень кінуў курыць. І пра гэта зусім не шкадую. Найперш адразу  адчулася грашовая эканомія. І, што самае важнае, мае сыны не бачаць дурнога прыкладу курэння ад бацькі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2019 г.