Открытое первенство Шумилинского района по вовинам вьет во дао собрало около ста участников

Молодёжь Новости Спорт, туризм

На хатнім першынстве
Сёмы раз у раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшло адкрытае першынство Шумілінскага раёна па вавінам в’ет во дао. Як адзначыла кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” Святлана Бараноўская, турнір сабраў каля ста ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі Віцебскую і Магілёўскую вобласці.
Першынство праходзіла ў катэгорыі “паядынак”, за перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях змагаліся дзеці, кадэты, юнакі і юніёры. З шумілінскіх спартсменаў найбольш яркіх перамог дабіліся Максім Васільеў, Данііл Букаў, Дзяніс Глушакоў, Артур Гарбачоў і Багдан Ушал.
Па выніках першынства  першае агульнакаманднае месца выйгралі шумілінскія спартсмены, другое месца ў спартыўнага клуба “Карат” з Оршы, трэцяе – у спартыўнага клуба “Нефрыт” з Гарадка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2019 г.