30 октября – День автомобилиста и дорожника

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны працы калектываў ДРБУ-204, аўтабазы, усіх прадпрыемстваў і арганізацый, чыя дзейнасць звязана з дарогамі і аўтамабільным транспартам. Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Дарожная галіна выконвае вялікую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна і краіны ў цэлым.
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў выказваюць глыбокае прызнанне ўсім, хто аддае свае сілы, веды і уменне, вопыт і час для развіцця сучаснай, камфортнай і бяспечнай дарожнай інфраструктуры.
Жадаем усім работнікам дарожнай гаспадаркі, аўтамабільнага транспарту, вадзіцелям, якія кожны дзень выязджаюць на дарогі, безаварыйнай работы, надзейнай тэхнікі, бяспечных і добрых дарог, узаемаразумення і ўзаемапавагі на шляху, моцнага здароўя, асабістага і сямейнага дабрабыту!
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *