Шумилинские спортивные новости

Актуалии Новости Спорт, туризм

Вавінам в’ет во дао
Цудоўна завяршылі  сезон  юныя спартсмены аб’яднання па інтарэсах “Асновы усходніх адзінаборстваў: вавінам вьет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская).  Барцы нашага раёна пераканаўча выйгралі агульнакаманднае першынство на адкрытым першынстве Магілёўскай вобласці.
У катэгорыі “паядынкі” шумілінцы заваявалі 8 першых, 3 другіх і 2 трэціх месцы, а ў “тэхнічных практыкаваннях” – 6 першых, 2 другіх і адно трэцяе месцы.  Перамогі на рахунку Рыты Гарбачовай, Паўла Талпегіна, Кірыла Смірнова, Яраслава Яленскага, Захара Сімановіча, Артура Гарбачова, Багдана Ушала, Станіслава Шпулёва, Андрэя Шпыркіна і Антона Бабчанка.
Грэка-рымская барацьба
Паспяхова выступілі ў Сянно на рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе обальскія і шумілінскія барцы.
У обальскіх спартсменаў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, пяць прызавых месцаў: Анатоль Анцупаў (вагавая катэгорыя 32 кг) і Ілья Канстанцінаў (вагавая катэгорыя 38) сталі першымі, Вячаслаў Цітоў заваяваў другое месца ў вагавай катэгорыі 68 кг, Яўген Ліпчанка (вагавая катэгорыя 32 кг) і Уладзіслаў Аверчанка (вагавая катэгорыя 38 кг) – трэція.
Шумілінскія барцы Раман Хадуноў і Арцемій Абраменка сталі другімі ў вагавых катэгорыях 44 кг і 80 кг, у Данііла Булаха (вагавая катэгорыя 44 кг) і Івана Аляксандрава (вагавая катэгорыя 35 кг) – трэція месцы. Трэніруе спартсменаў Юрый Сцяпанаў.
“Сельскія гульні-2019”
У спартыўна-турыстычным комплексе “Азёрскі”, што ў Пастаўскім раёне, прайшла абласная спартакіяда сельскіх жыхароў “Сельскія гульні-2019”.  У спаборніцтвах бралі ўдзел 19 каманд.
Шумілінскія спартсмены паказалі лепшы вынік ў лёгкай атлетыцы: Кацярына Акуцёнак стала трэцяй, Анастасія Талкачова – чацвёртай.
Турзлёт педагогаў
На возеры Суя Полацкага раёна прайшоў абласны  турысцкі злёт педагагічных работнікаў, у якім удзельнічалі 13 каманд.
Турыстаў чакалі плаванне на байдарках, спартыўнае арыентаванне, кантрольны турысцкі маршрут, конкурс візітак і шмат іншых конкурсаў. На рахунку шумілінскіх турыстаў адно першае месца (у конкурсе быту).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №44 ад 07.06.2019 г.