С 13 июня в Шумилинском районе вводится запрет на посещение лесов

Актуалии Новости Экология

Уведзена забарона на наведванне лясоў з 13 чэрвеня
Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта 13 чэрвеня 2019 г. № 366 уведзена забарона на наведванне лясоў.
У сувязі з устанаўленнем IV-V класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я на тэрыторыі ляснога фонду Шумілінскага раёна ЗАБАРОНЕНА:
знаходжанне грамадзян;
уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспарту юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з п. 2 арт. 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь;
правядзенне работ, не звязаных з лясной гаспадаркай.
Шумілінскім лясгасам разам з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях будзе арганізаваны маніторынг супрацьпажарнай сітуацыі, а таксама рэйды па выяўленні парушэнняў пажарнай бяспекі ў лясах.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2019 г.