Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Мірош правёў “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян у Шумілінскім раёне

Новости Общество Президент

Па пытанні амністыі

7 чэрвеня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош працаваў у Шуміліснкім раёне.  З кіраўніцтвам раёна былі абмеркаваны праблемы абслугоўвання тэрыторыі, перспектывы развіцця раёна і іншыя пытанні. У Шумілінскай ПМК-70 дэпутат правёў “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян.
На прыём да дэпутата звярнуўся жыхар райцэнтра, якога цікавіла пытанне амністыі з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама зніжэнне ніжняга парога асуджэння па артыкуле 328 (“Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Віктар Вікенцьевіч растлумачыў, што якраз на чарговым пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў будуць разглядацца папраўкі ў арт. 328. Прапановы дэпутатаў аб зніжэнні ніжняга парога пакарання ў частцы 2 (з 5 да 3 год) і частцы 3 (з 8 да 6 год) артыкула 328 былі адобраны ўрадам. Дадзеныя папраўкі будуць прымяняцца да асоб, якія прыцягнуты па дадзеным артыкуле ўпершыню, а таксама да асоб, не дасягнуўшых 18 год. Змяненне верхняга парога не плануецца. “Змякчэнне пакарання ні ў якім разе не заклікана пагоршыць крымінагенную сітуацыю і знізіць адказнасць, – падкрэсліў дэпутат. – Мэтай найперш з’яўляецца індывідуальны падыход да прымянення пакарання з улікам усіх абставін канкрэтнага чалавека”. Пасля правядзення пасяджэння дэпутат дасць пісьмовы адказ заяўніку.
Пасля прыёму Віктар Мірош пазнаёміўся з работай прадпрыемства, абмеркаваў з яго кіраўніцтвам пытанні паляпшэння якасці паслуг, якія аказваюцца насельніцтву.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.