23 июня Шумилинский район празднует 75-летие освобождения. Программа здесь

Актуалии Беларусь помніць Векапомнае Да 75-годдзя Вялікай Перамогі Новости

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення  Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна

22 чэрвеня
11.00 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі ва ўрочышчы Мазуры Мішневіцкага сельсавета

23 чэрвеня
9.00 – урачыстае ўручэнне грамат і юбілейных медалёў (вялікая зала райвыканкама)
11.00 – цырымонія адкрыцця святочнага мера-прыемства з удзелам кіраўнікоў Шумілінскага, Вялікалуцкага (Расійская Федэрацыя) раёнаў і гасцей (цэнтральная плошча)
11.30 – паказальныя выступленні ваеннаслужачых (цэнтральная плошча)
11.45 – дэфіле ваеннага аркестра (цэнтральная плошча)
11.30-12.45 – раённая акцыя “Слава героям Шумілінскага краю” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць” (Алея Герояў)
12.00 – шэсце на брацкія могілкі
12.05 – тэатралізаваны рэквіем “Высечаныя ў камяні” з ускладаннем кветак, вянкоў (брацкія могілкі)
12.45 – канцэрт “Перамога ў сэрцы кожнага жыве” (творчыя калектывы Вялікалуцкага (Расія), Дубровенскага, Лёзненскага, Гарадоцкага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці) (сцэна ў парку)
10.00-15.00 – работа пляцовак:
– краязнаўчы праект “Тутэйшыя” (пляцоўка каля раённай бібліятэкі)
– выстава творчасці майстроў Шуміліншчыны, майстар-класы (гарадскі парк)
– гарадскі фота-квэст “Месца памяці” (прысвечаны памятным месцам г. п. Шуміліна, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны)
– арт-прастора “У славу паўшых, у імя жывых”
– выставачны праект “Вехі гісторыі” (пляцоўка каля будынка музея)
– кінакафэ “На прывале” (аб гісторыі стварэння і здымках эпізодаў на тэрыторыі г. п. Шуміліна кінафільма “Чорная бяроза”, прагляд фільма)
– акцыя- варкаўт “Рэкорд Перамогі” (гарадскі парк, музей)
– выстава дзіцячай творчасці (гарадскі парк, РЦДіМ)
– выстава “Гісторыя раёна на старонках газет” (фотавыстава “Шуміліншчына ўчора і сёння” (гарадскі парк)
12.30-15.00 – атракцыён “Катанне на картынгах” (цэнтральная плошча)
15.00-18.00 – раённая акцыя “Жывем і памятаем! (канцэрты Шумілінскага аўтаклуба на вуліцах г. п. Шуміліна)
15.00-19.00 – сустрэча па футболе “Матч пакаленняў” (гарадскі стадыён)
16.00-20.00 – турнір па паркавым валейболе (гарадскі стадыён)
20.00 – танцавальна-забаўляльная праграма (гарадскі парк)
23.00 – святочны феерверк (гарадскі парк).
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.